Трэнерам сэмінара “Цэнтрам Тарча” быў запрошаны Сяргей Драздоўскі, старшыня Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. У семінары прыняла ўдзел Жана Сасніцкая, старшыня таварыства інвалідаў г. Баранавічы
На семінары былі абмеркаваныя праблемы даступнасці. Створаная сябрамі «Цэнтра Тарча» інтэрактыўная мапа даступнасці https://www.google.com/maps/d/edit?mid=1r2tw1EnD5d5Yg60nPK-LDjZkDLV4FDw4&ll=53.13210605197752%2C25.99700518828172&z=12 ў прысутных выклікала захапленне і станоўчыя эмоцыі.
Асабліва мапай зацікавілася сямейная пара Галіна і Алег Зыранавы, інваліды-калясачнікі з в. Крывошын Ляхавіцкага раёна. Яны выказалі пажаданне і гатовасць удзельнічаць у стварэнні такой жа мапы для Ляхавічаў. Таксама добры водгук атрымаў выдадзены намі ілюстраваны даведкава-інфармацыйны дапаможнік «Утульны даступны горад».
Сяргей Драздоўскі таксама высока ацаніў створаную баранавіцкімі актывістамі інтэрактыўную мапу даступнасці. Ён адзначыў, што гэта першая падобная праца ў краіне, таксама сказаў, што мапа будзе вельмі запатрабаваная, як грамадзянамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі.
Старшыня таварыства інвалідаў г. Баранавічы Жана Сасніцкая падзякавала нам за выдатную працу і выказала пажаданне далучыцца да працы па дапаўненні і пашырэнні функцый дадзенай мапы.
Цудоўна была прынятая ідэя правядзення ў бліжэйшыя тыдні фотасэсіі “Інвалід таксама чалавек”. Жана Сасніцкая паабяцала, што ў фотасэсіі прымуць удзел сябры Баранавіцкай арганізацыі інвалідаў.
Прыгожая дзяўчына Галіна Зыранава (Касьпяровіч) прапанавала нам быць мадэллю-візітоўкай гэтага праекта, рэалізуемага “Цэнтрам Тарча” у справе прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да патрэбаў людзей з інваліднасцю. Яна сказала, што неабходна папулярызаваць тыя будынкі і іх гаспадароў, якія адаптаваныя пад патрэбы ўсіх без выключэння жыхароў горада. Гэта мусіць стаць сённяшнім трэндам для гарадскіх уладаў.
Усіх неабыякавых і зацікаўленых да праблемы даступнасці запрашаем да супрацоўніцтва. Чакаем вашых заўваг, прапаноў і пажаданняў.
ЗРОБІМ БАРАНАВІЧЫ ЎТУЛЬНЫМ ГОРАДАМ ДЛЯ ЎСІХ
Актывісты Цэнтр “Тарча” (сябры Руху “За Свабоду“) ствараюць мапу безбар’ернай даступнасці горада Баранавічы, якую мы ўпершыню размяшчаем на старонцы “Цэнтр Тарча”. Аналіз дапаможа скаардынаваць і выпрацаваць метады і шляхі вырашэння праблемы безбар’ернага асяроддзя ў горадзе Баранавічы.
Заклікаем усіх неабыякавых далучацца да гэтай вельмі патрэбнай працы, каб палепшыць жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
З прапановамі і пажаданнямі можна звяртацца па тэлефонах: +37529-828-1387 (МТС, Viber, Telegram, WhatsApp); +37533-303-4977 (МТС, Viber, Telegram) альбо напісаць у мэсэнджэры старонкі “Цэнтр” Тарча.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ