На старонках сацыяльных сетак, чаго толькі не пабачыш. Але гэтая невялікая мініяцюра ад майстра слова, пісьменніка Леаніда Марцінавіча Дайнекі, якую ен прысвяціў сваім сябрам на Фэйсбуку, вельмі ўразіла.
Вы, паважаныя фрэнды і фрэндлэдзі, пэўна ж, ведаеце, што маленькіх дзяцей-немаўлят знаходзяць не ў капусце . Іх, немаўлятак гэтых, прыносяць у нашы вясковыя беларускія хаты буслы. Ляціць бусел, трымаючы ў дзюбе цудоўную пісклявую ношу, глядзіць зверху, выбірае багацейшую хату з прыгожым комінам, каб дэсантаваць у гэты комін немаўля.
І вось уявіце сабе такі малюнак. Па вясковай вуліцы што ёсць моцы імчыцца светлавалосы загарэлы хлапчук гадоў сямі-васьмі, крычыць на ўвесь голас :
– Мама! Мама! Хутчэй зачыняй у коміне юшку – бусел ляціць, зноў дзіця на прыпечак плясне!!!
Чытайце беларускіх пісьменнікаў. Мы будзем час ад часу спрабаваць пераадолець моўны бар’ер.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ