Моўны бар’ер: Дзве калоны

07:22 03 июля 2019
ОБСУДИТЬ
Прапанауем вашай увазе расповед беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі. Пяцігадовым хлапчуком ен стаў сведкай падзей на прыканцы Вялікай Айчыннай вайны, што адбыліся ў яго родных мясцінах. Змест і стыль аўтара цалкам захаваны і не рэдагаваўся.

ДЗВЕ КАЛОНЫ

Беларусь адзначае 75-ую гадавіну вызвалення ад фашысцкай акупацыі . Вайсковыя парады , яркія салюты-фейерверкі , грымлівыя пралёты гіганцкіх верталётаў і самалётаў ( у тым ліку , і расійскіх ) над жылымі кварталамі Мінску …

Мне ішоў пяты год , калі немцаў выганялі з Беларусі .Не ўсё , але нешта я памятаю , прытым , памятаю даволі цвёрда …

Памятаю дзве калоны нямецкіх ваеннапалонных . У першай калоне , якая марудліва рухалася па нашай брукаванай каменем змітраўскай шашы , ішлі палонныя нямецкія … коні . Высачэнныя шыракагрудыя біцюгі – цяжкавозы , пераважна светларудой масці . Гэта былі , так мовіць , шарагоўцы нямецкай гужавой артылерыі . І ўсе – густа перакручаныя бінтамі ( ! ) .

Коні былі вельмі здарожаныя , змучаныя , худыя і ўсе параненыя . Яны хісталіся . Мы , дзеці , пачалі рваць траву і даваць яе коням . Хтосьці прыцягнуў вядро з вадою …

Палонных нямецкіх коней гналі , як мы даведаліся ад чырвонаармейскага канвою , на Бабруйскі мясакамбінат . Гэтыя ж канваіры за некалькі графінаў самагону пакінулі нашаму мясцоваму калгасу чатырох коней . Тры кабылы – Звязда , Луна , Зорка , і – аграмадны конь – Молат . Нішчымная змітраўская зямля , на вялікі жаль , не магла пракарміць іх , і праз некалькі месяцаў яны пайшлі па тым жа маршруце на Бабруйскі мясакамбінат .

Другая калона была куды больш жахлівая . Па той жа змітраўскай шашы гналі нямецкіх ваеннапалонных , ужо не коней , а людзей . Яны брылі шэрагамі , па восем=дзесяць у шэразе .Яны былі скручаныя калючым дротам – з голых рук цякла кроў . Усе былі без галаўных убораў , збітыя , скрываўленыя , некаторыя аголеныя па пояс . Больш пажылыя плакалі . На маё сённяшняе разуменне гэта былі ніякія ні эсэсаўцы , ні афіцэры , а звычайныя шараговыя жаўнеры , што трапілі ў палон падчас так званага ” Бабруйскага катла ” . Некалькі дзён яны прасядзелі ў нашых змітраўскіх калгасных хлявах пад аховаю партызанаў і чырванаармейцаў .З хлявоў ( праз нейкія шчыліны , праз страхУ ) яны выкідвалі губныя гармонікі , запальнічкі , фотакарткі ( ! ) . Усё гэта падбірала ахова , але што-кольвечы перападала й нашым старэйшым хлопцам .

Сёння я разумею , што немцы хацелі такім чынам пакінуць хоць нейкую звестку пра сябе , а , магчыма , і разжалобіць мясцовае насельніцтва ( у пераважнасці , жанчын ) . Ды хто калі ў нашых краях слухаў мясцовае насельніцтва ?

У час павольнага праходу гэтай калоны па шашы ( знясіленыя немцы спатыкаліся , пАдалі ) дужа суровы савецкі афіцэр ( пэўна ж , палітрук ) у новенькай НЕ ЗАПЫЛЕНАЙ І НЕ ЗАДЫМЛЕНАЙ ФОРМЕ люта крычаў , размахваючы пісталетам :

– Товарищи ! Дерите колья из заборов ! Берите камни ! Бейте фашистских зверей ! Никакой пощады палачам !

Смаліла яраснае сонца . Афіцэр усё крычаў і крычаў . Частка натоўпу ( не нашы змітраўцы , а партызаны і жыхары суседняй чыгуначнай станцыі ) пачалі выломваць колікі з платоў і бязлітасна дубасіць немцаў . Аж крывавыя пырскі ляцелі !

– Божа , што яны робяць ? – калоцячыся ўсім целам , прыціскаючы мяне да сябе , шаптала мая маці , – Што робяць ?

Немцаў прыгналі , як быдла да Глінішча ( глыбокая запоўнена рудой вадоў яма на ўскраіне Змітраўкі ) і ўтапілі там . Яшчэ некалькі гадоў мы , дзеці , ідучы каля Глінішча ў лес у грыбы , бачылі як плавае там ашмоцце нямецкай вайсковай формы .

Сёння я , наслуханы і начЫтаны аб жорсткай мінулай вайне , думаю : дзеля чаго ў ціхай беларускай вёсцы неабходна было ладзіць гэткі Суд Лінча ? Ясна адно : палітрукі , арганізатары гэтай не Варфаламееўскай ночы , а Варфаламееўскага дня , жадалі ўсіх нас – і жанчын , і дзяцей , і нямоглых старых ( у які ўжо раз ! ) вЫкупаць у чалавечай крыві , на той момант , нямецкай крыві . У 1937 – ым годзе ( усяго 7 гадоў таму ) яны рэкамі пралівалі савецкую кроў .

На нашай беларускай зямлі ў яраснай звышлютай бітве сутыкнуліся дзве жорсткія бязлітасныя машыны – фашысцкая і камуністычная . І , як заўсёды , ахвяраю стаўся ЧАЛАВЕК .

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га. На думку сённяшніх цэнзараў, у гэтых публікацыях «имеются признаки экстремизма, реализуемые в форме скрытой, но легко распознаваемой экстремистской тематики, направленной на пропаганду идей, дискредитирующих и очерняющих советскую власть и советское прошлое Беларуси».

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.