Гарэлка
Жорсткі век душу катУе .
Грозіць : ” Раздушу ! ” .
Алкаголь-агонь ратуе
Бедную душу .
Дык узнімем вышай чаркі .
Не ў апошні раз !
Дні бягуць , нібы аўчаркі ,
І кусаюць нас .
Як жа ад звяр”я адбіцца ?
Трэба стол сабраць ,
Вогненнай вады напіцца ,
Песню заспяваць .
З песняй , што дзядам служыла ,
Кожны маладзён .
Хай цячэ па нашых жылах
Радасць юных дзён .
Хай смяюцца сонца промні .
Мы – паны цяпер !
Не рабы з каменаломняў .
Не рабы з галер .
Мы не тым вінцом паўднёвым ,
Што для маладух ,
А гарэлкаю суровай
Свой гартуем дух .
О , гарэлка , – ты царыца
Кожнага стала .
Ты і ў жыта , і ў пшаніцы
Ярасць узяла .
Узяла ты ў рэк празрыстасць ,
Холад , чысціню ,
У маланак – урачыстасць ,
Вечны пал агню .
Там , дзе снег ідзе бясконцы ,
Уладарыш ты .
Там , дзе мала сонца , СОНЦА
Замяняеш ты .
Для жыцця , а не для яду
Бог цябе ствараў
І заместа вінаграду
Нашым продкам даў .
Не з рукі багоў трывожыць –
Сам сябе ляпі !
Не спявай , калі не можаш ,
А не п”еш , не пі .
Мы ж спяём ! Дзядам служыла
Песня-гімн здавён .
Хай цячэ па нашых жылах
Радасць юных дзён !!!
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ