Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца са старажытнымі вясельнымі абрадамі ў маляўнічым месцы каля Белавежскай пушчы. Усіх гасцей фестывалю чакае атмасфера сапраўднага вясковага вяселля – з гульнямі, спевамі, танцамі, стравамі і напоямі.
На імпрэзе будуць сапраўдныя жаніх і нявеста – Сяржук Доўгушаў і Віялета Нікіцік, а таксама сваты – Сяргей Выскварка і Юлія Літвінава – прафесійныя знаўцы вясельных абрадаў. Разам з імі вы трапіце на сапраўднае застолле, паўдзельнічаеце ў вясельных гульнях, даведаецеся, як робяць вясельны каравай, і шмат чаго яшчэ!
На фестывалі зайграюць, заспяваюць і правядуць абрады фальклорныя калектывы “Рада”, “На таку”, “Мярэжа”, “Колісьнія”, “Бабіна лета”, “Церабяначка”, сёстры Лук’яновіч, “Любанскія музыкі”, Еўдакія Зіновіч і Фёдар Булыга, “Хатовічы”, “Чабатухі”.
Квіток на фестываль каштуе 50 рублёў.
Калі вы купляеце квіток, вы можаце выбраць, з чыйго боку вы будзеце прысутнічаць (і ўдзельнічаць у абрадах) – з боку жаніха ці нявесты. У кошт квітка ўваходзяць стравы, напоі і забаўляльная праграма.
На тэрыторыі фестываля можна пераночыць у намётах ці на сядзібе (за асобную плату).
Колькасць квіткоў абмежаваная (50 гасцей).
На фестывалі вітаюцца народныя строі і ўпрыгожванні. Пачатак імпрэзы – 15.00. Замовіць квіткі можна, запоўніўшы форму: https://forms.gle/Xk8s3sXV8jqJr2o77 ці па тэлефонах: +37529 5677218, +37529 6357999.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…