Кулінарны фэст упершыню ладзіўся ў 2008 годзе на Іванаўскай зямлі і хутка атрымаў вядомасць далёка за межамі Беларусі.
Свята-конкурс страў палескай кухні “Мотальскія прысмакі” дае магчымасць шматлікім гасцям фестывалю пазнаёміцца з унікальнымі старадаўнімі кулінарнымі традыцыямі Беларускага Палесся, паспрабаваць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі, зрабіць дэгустацыю страў лепшых тутэйшых гаспадынь.
Каларытную атмасферу ствараюць выступленні беларускіх фальклорных ансамбляў, старадаўнія гульні і народныя абрады.
Як адбываўся мінулы фэст у Моталі ў 2017 годзе, можна пабачыць тут:
https://1reg.by/2017/08/14/kak-eto-byilo-festival-motalskiya-pryismaki-video/
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ