Да 10 лістапада неабходна запоўніць форму і пазначыць лепшыя на вашу думку грамадскія праекты і самых актыўных валанцёраў у Брэсце і вобласці. 12 лістапада будзе запушчана адкрытае галасаванне за намінантаў. Абвяшчэнне вынікаў галасавання і ўзнагароджанне пераможцаў прэміі пройдзе 22 лістапада падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 20-годдзю Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.
Прэміі “Праект года” і “Валанцёр года” сталі традыцыйнымі для грамадзянскай супольнасці Брэста і пройдуць сёлета ўжо ў чацвёрты раз. У мінулым годзе гран-пры прэміі “Праект года” і каштоўны прыз атрымала ініцыятыва “Дыялекты” за анлайн-мапу аўдыёзапісаў дыялектных гаворак Беларусі і замежжа. А ганаровае званне “Валанцёр года” атрымалі адразу дзве дзяўчыны – Ганна Хаміцкая і Анастасія Чайчыц.
Правілы намінавання на прэмію “Праект года”:
– Узгадаць самыя карысныя і яскравыя праекты, якія былі рэалізаваны ў Брэсце і Брэсцкай вобласці ў 2019 годзе.
– Запоўніць усе пункты з раздзелу “Праект года” у гэтай форме.
Правілы намінавання на прэмію “Валанцёр года” (прыняць удзел у гэтым намінаванні могуць толькі члены грамадскіх арганізацый ці ініцыятыў Берасця і вобласці).
– Узгадаць тых актывістаў, якія аддана, добрасумленна і бескаштоўна дапамагалі арганізацыям ці ініцыятывам на працягу 2019 года.
– Запоўніць усе пункты з раздзелу “Валанцёр года” у гэтай форме.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да каардынатара прэміі – Дзяніса: +375298010147 / dendetlet@gmail.com
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…
4 апреля 2025 года российская ракета прилетела в жилой квартал Кривого Рога в Украине. Погибли…