Политика

Брэсцкую кандыдатку знялі з выбараў пасля таго, як назвала Лукашэнку дыктатарам

«Учора я яшчэ запісалася на радыё, сёння мелася занесці туды сваю перадвыбарчую праграму. Але мяне запрасілі на пасяджэнне камісіі. Паколькі была занята сваёй праграмай, адправіла сваю давераную асобу. Там быў разыграны марлезонскі балет і сказана, што мяне здымаюць. Прычынай назвалі тое, што ў выступе па тэлебачанні я заклікала да звяржэння ўлады, зрыву выбараў, што быў паклёп на прэзідэнта.

Камісія была проста ў шаленстве. Я так разумею, з Мінску на іх націснулі: маўляў, што гэта ў вас тут робіцца», — расказала журналістам Паліна Шарэнда-Панасюк, якая вылучалася па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1.

Выступы некаторых кандыдатаў у дэпутаты наогул не прапусцілі на ТБ праз цэнзуру. Як атрымалася, што тут эфір адбыўся?

«Мой выступ быў адным з першых, і яны яшчэ, напэўна, проста не паспелі ўключыць усе свае фільтры, — мяркуе Паліна Шарэнда-Панасюк. — Я тэкст папярэдне прыносіла на флэшцы. Работнікі ТБ літаральна за секунду перад запісам прыбеглі з раздрукаваным выступам. Абураліся слову «дыктатар», маўляў, што гэта паклёп, абраза. Я тлумачыла, што гэта паліталагічны тэрмін».

На выбарах кандыдатка прадстаўляе грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь». Яна кажа, што будзе абскарджваць рашэнне камісіі.

«Гэта поўная праява дыктатуры, што чалавека здымаюць за тое, што ён крытычна выказваецца пра сённяшняе жыццё ў Беларусі. Гэта ў прынцыпе нармальна для любой краіны, калі падчас выбараў актывізуецца палітычнае жыццё. Нічога тут няма крымінальнага», — дзеліцца жанчына.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago