У Іванаве шматдзетная настаўніца музыкі забіла сябе

17:10 02 ноября 2019
ОБСУДИТЬ
Жанчына выкладала музыку ў Іванаўскай школе №4: гэта адзіная гарадская школа на Берасцейшчыне, дзе навучанне вядзецца на беларускай мове.

Настаўніцу звалі Марыя Раманюк. Ёй было 40 гадоў.

Раманюк працавала выкладчыцай па класе акардэона. Замужам, муж працуе кіроўцам машыны хуткай дапамогі. Пара мела траіх дзяцей, двух хлопцаў і дзяўчынку. Усе непаўналетнія, малодшая дачка яшчэ толькі ў другім класе.

У Іванаве шматдзетная настаўніца музыкі забіла сябе

Цяпер па Іванаве ходзяць чуткі, што нібыта настаўніца не вытрымала напружання на працы.

Адміністрацыя школы традыцыйна не каментуе выпадак. Але некаторыя настаўнікі кажуць, што трагедыя наўрад ці звязаная з працай.

«Праблем у школе не было. Ані сварак з калегамі, ані канфліктаў з дзецьмі. Пра гэта б ведалі. На праблемы ў сям’і яна таксама не скардзілася. Увогуле, мы ж бачылі яе штодня на працы — і ніхто не заўважыў, што штосьці не ў парадку», — кажуць калегі.

«Яна была вельмі закрыты чалавек. Калі спрабавалі з ёю пагаварыць, то ці адмоўчвалася, ці коратка адказвала — «так» ці «не».

Але я лічу, што карані праблемы ў сям’і. Бо нават калі цяжка на працы, то падтрымка сям’і звычайна дапамагае. А ў Марыі праблем на працы не было. Перапрацовак таксама. Плюс ёй прапаноўвалі дадатковыя гадзіны, яна адмовілася.

Не дык не, ніхто не прымушаў яе браць тыя гадзіны. Адміністрацыя не настойвала, — распавяла адна з настаўніц. — Я заўважыла, што Марыя нібыта была ў стане дэпрэсіі яшчэ з верасня. Можа штосьці здарылася летам, ці штосьці ў сям’і… Ніхто не ведае.

З верасня Марыя стала яшчэ больш замкнёная ў сябе, схуднела, не размаўляла ні з кім, не выходзіла з кабінета нават на перапынках. Звычайна настаўнікі збіраюцца то гарбаты выпіць, то яшчэ што. Марыю клікалі, але яна адказвала: не хачу.

Вельмі дзіўны яе ўчынак. Бо яшчэ такі момант: Марыя была шчырай праваслаўнай верніцай, хадзіла ў храм, чытала рэлігійныя кнігі. І раптам суіцыд.

Ніхто не можа зразумець, што і чаму адбылося».

Напярэдадні ў Марыі быў «бацькоўскі дзень» — дадатковы выходны, які яна мела як шмадзетная маці.

«А ў пятніцу пачыналіся канікулы. І настаўнікам трэба было прыходзіць на працу а першай гадзіне: чакаўся педсавет, пасля сустрэча з дэпутатам. Пра гэта пісалі ў агульным чаце ў вайберы, але Марыя апошнім часам перастала карыстацца месенджарам. Яна не ведала і прыйшла раніцай на працу. Завуч ёй сказала: маўляў, ідзі дадому, вяртайся каля першай гадзіны», — тлумачыць калега.

Марыя пайшла дадому. І здзейсніла суіцыд у сваёй кватэры. Кажуць, падчас усяго гэтага яе дзеці былі дома — цяпер у школе канікулы.

Цела жанчыны знайшлі на балконе. Нібыта дзеці і знайшлі.

Пахавалі Марыю Раманюк 2 лістапада.

https://1reg.by/2019/09/27/v-beryoze-u-vokzala-lezhal-mertvyiy-chelovek-nekotoryie-prohodili-mimo/

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2023 16:10

Каких преступлений в Беларуси совершается больше всего?

В 2022 году в Беларуси было зарегистрировано 88555 преступлений. Об этом свидетельствуют данные Национального статистического комитета, представленные в виде инфографики.

12 июля 2022 18:07

Пограничник из Бреста нелегально перешел украинскую границу

Инцидент произошел еще в конце июня 2022 года, но о нем стало известно лишь сейчас, после публикации судебного решения. Из него следует, что пограничник был арестован.

21 апреля 2022 00:20

Перехват переговоров: в Брестской области разбился российский военный самолет

Случилось это еще 10 марта 2022 года в Лунинецком районе– однако подробности стали известные только сейчас.

08 апреля 2022 15:35

В Брестской области упали обломки снаряда. Власти не знают, как это объяснить

Странные обломки 7 апреля были найдены около деревни Теребличи Столинского района. Сельчане рассказывают, что слышали взрыв, после чего в поле образовалась воронка размерами 4 на 4 метра.