У Брэсце на сценах намалявалі вершы беларускіх класікаў. У гарвыканкаме дазволілі

08:57 18 декабря 2019
ОБСУДИТЬ
У цэнтры Брэста, на вуліцах Гогаля, Камсамольская і Маякоўскага, прапісаліся вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш.

Новая для Брэста ідэя з’явілася дзякуючы вучню Гімназіі №1 Дзянісу Рабчуку, які стварыў валанцёрскую ініцыятыву #vershybrest і падаў сваю ідэю на конкурс у рамках Школы праектнага мэнэджэра, якая праводзіцца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

– Ідэя з’явілася нечакана, падчас шпацыру па Львову, дзе ўжо ёсць падобныя муралы. Тады я падумаў і вырашыў: “Трэба дзейнічаць”. Я напісаў невялікі праект “#vershybrest”, падаў яго на конкурс у межах “Школы праектнага мэнэджара” і перамог у ім. Атрымаў фінансаванне на маляванне трох вершаў, – распавядае аўтар валанцёрскай ініцыятывы #vershybrest Дзяніс Рабчук.

Акцыя атрымала падтрымку старшыні берасцейскага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Вялікую дапамогу ў выбары месцаў для малюнкаў і ў аператыўным выкананні неабходных адміністрацыйных працэдур і дазволаў аказалі галоўны архітэктар Берасця Мікалай Уласюк і кіраўнік аддзела ідэалогіі Генадзь Іванчын.

Для малявання Дзяніс запрасіў мастачку Юлія Раманчук, якая ў канцы лістапада пачала працу над рэалізацыяй ініцыятывы. Першым быў напісаны верш Максіма Багдановіча, затым верш Генадзя Бураўкіна і напрыканцы – Ніны Мацяш.

У Брэсце на сценах намалявалі вершы беларускіх класікаў. У гарвыканкаме дазволілі

У Брэсце на сценах намалявалі вершы беларускіх класікаў. У гарвыканкаме дазволілі

У Брэсце на сценах намалявалі вершы беларускіх класікаў. У гарвыканкаме дазволілі

Як распавёў Дзяніс Рабчук, на гэтым ініцыятыва не скончыцца. У бліжэйшы час плануецца запуск краўндфандынгавай кампаніі па зборы сродкаў на ўпрыгожванне вершамі беларускіх класікаў іншых дамоў у цэнтры горада. Актывісты плануюць намаляваць яшчэ два дзясяткі муралаў-вершаў.

Дарэчы, ужо зараз кожны берасцеец можа прапанаваць камандзе #vershybrest тыя вершы беларускіх класікаў, якія абавязкова павінны прачытаць жыхары і госці нашага гораду. Прапановы можна дасылаць на пошту: dzedzich.video@gmail.com ці ў асабістыя паведамленні ў Інстаграм ініцыятывы: @vershy.brest.

Сачыць за иніцыятывай можна ў “ВК” @vershybrest ці ў Інстаграме @vershy.brest. Адзначайце хэштэгам #vershybrest фотаздымкі на фоне муралаў з вершамі і прапануйце свае ідэі па пашырэнні ініцыятывы. Давайце разам зробім наш горад яшчэ больш прыгожым і цікавым.

Валанцёрская ініцыятыва #vershybrest рэалізавана ў межах “Школы праектнага мэнэджара” і пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").

25 ноября 2023 18:40

“Экстремист” Дунин-Марцинкевич. За что власти мстят классику белорусской литературы?

Белорусские власти уже дважды объявляли "экстремистскими" произведения классика 19-го века Винцента Дунина-Марцинкевича. За что поэт попал в немилость и как реагируют на это решение его родные?

12 ноября 2023 12:59

Чым фiльм пра гвалт у беларускiм войску падабаецца еўрапейцам?

Еўрапейская кінаакадэмія анансавала намінантаў на "Еўрапейскі Оскар" - European Film Awards. У шорт-лiст сярод дакументальных фiльмаў трапіла дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў "Motherland" ("Радзіма"). Што гэта за фільм?