Криминал

Пракурор просіць расстраляць юнакоў, якія забілі настаўніцу ў Чэрыкаве

Браты прыйшлі адпомсціць 47-гадовай жанчыне, якая працавала настаўнікам-дэфектолагам. Настаўніца паведаміла ў сацыяльна-педагагічны цэнтр пра праблемы мясцовай жыхаркі: маўляў, тая не даглядае сваіх малых дзяцей. Дзяўчына аказалася роднай сястрой «мсціўцаў», якія вырашылі пакараць неабыякавага педагога.

Двое п’яных юнакоў збівалі і катавалі жанчыну, нанеслі ёй больш за сотню нажавых удараў. Пасля скралі камп’ютар і падпалілі дом.

А цяпер пракурор папрасіў, каб братоў прысудзілі да смяротнага пакарання.

І вельмі верагодна, што браты атрымаюць найвышэйшую меру, бо ўвагу на гэтую гісторыю звярнуў персанальна Аляксандр Лукашэнка.

Ён даваў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару «Эха Масквы» Аляксею Венедзіктаву. І калі гутарка зайшла пра адмену смяротнага пакарання, Лукашэнка ў якасці прыклада злачынства, за якое чалавек заслугоўвае расстрэл, узгадаў менавіта забойства ў Чэрыкаве:

«Два падонкі, інакш не назавеш, не памятаю, у якім раёне. У іх ужо былі і разбоі, і іншае, і каралі іх. Забілі сваю настаўніцу. За што? За тое, што яна абараняла дваіх дзяцей іх сястры. Сястра ніякая, асацыяльны элемент. [Настаўніца] бараніла і патрабавала забраць іх з сям’і і перадаць у іншую ці ў дзіцячы дом. [Забойцы] яе рэзалі ўсю ноч. Не проста застрэлілі, забілі. Яны яе забівалі ўсю ноч. Яна прасіла іх, маліла. І яны ў рэшце рэшт да раніцы дабілі. Як?»

Прысуд па справе будзе вынесены ў найбліжэйшы час.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago