Прыкладна ў 20:45 Арыяна вярталася са школы разам са сваёй сястрой. Сястра паехала да прыпынку, які знаходзіўся ля дома, а Арыяна выйшла на адзін прыпынак раней, ля магазіна. Там дзяўчынка заўважыла мужчыну, які пайшоў за ёй.
Калі яна падыходзіла да брамы свайго дома, мужчына раптам накінуўся на дзяўчыну ззаду і стаў душыць.
Арыяна моцна закрычала, мужчына паваліў яе на асфальт. Але быццам спалохаўся, бо ля дома дарога, па ёй часта ездзяць машыны. Арыяна вырвалася, пабегла дадому, пра ўсё расказала свайму тату.
Тата дзяўчыны кінуўся за нападнікам. Ён дагнаў яго ля той самай крамы, ад якой мужчына пачаў ісці за яго дачкой.
Газета «Палеская праўда» піша, што нападніку 21 год, у яго пры сабе быў нож, і яго мэтай было забраць у дзяўчынкі сумку з грашыма.
Але насамрэч, кажуць бацькі дзяўчынкі, ён не вырываў рэчы, не пагражаў зброяй. І нож у яго знайшлі ў кішэні толькі міліцыянеры, што прыехалі на выклік.
21-гадовы нападнік жыве на суседняй вуліцы. Кажуць, мае праблемы з псіхікай.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ