Гісторыя здарылася падчас сустрэчы мясцовай улады з бацькамі і настаўнікамі наконт закрыцця Амелянецкай школы, адзінай беларускамоўнай школе ў Камянецкім раёне.
Настаўнік геаграфіі і фізкультуры Амелянецкай школы Павел Кендысь — гэта ён стварыў у інтэрнэце петыцыю , якую падпісалі 2300 чалавек, — спытаў у бацькоў, хто выступае за тое, каб школу не закрывалі.
Яго перабіў начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама Віктар Грыцук.
Узнікла спрэчка, тады Віктар Грыцук на словы Паўла: «А што вы мне можаце зрабіць?», адказаў: «Галаву адарваць».
Паслухаць гукавы запіс:
«Спрэчка ўзнікла падчас сходу. Настаўнік паводзіў сябе неадэкватна, перабіваў выступоўцаў. Віктар Грыцук проста эмацыйна адрэагаваў на яго словы. Ніякай фізічнай расправай ён не пагражаў, — запэўнівае «Нашу Ніву» намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак. — Што тычыцца школы, то да красавіка ніякага рашэння аб закрыцці не будзе. Пытанне вывучаецца ўсебакова, каб прыняць узважанае рашэнне. Ёсць некалькі варыянтаў: ці зрабіць школу базавай, ці пакінуць толькі дзіцячы садое з пачатковай школы. А што рабіць з паводзінамі свайго супрацоўніка, хай вырашае дырэктар школы».
Віктар Грыцук адказаў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту. Падрабязней тлумачыць сітуацыю ён адмовіўся.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ