Актывіст прыкаваў сябе ланцугом у судзе ў Гродна

21:18 21 января 2020
ОБСУДИТЬ
Мясцовы актывіст, арганізатар акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй Мікалай Салянік 21 студзеня абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў абласным судзе. Раённы суд прызначыў Саляніку 45 базавых велічынь штрафу. Вышэйшая інстанцыя пакінула без зменаў ранейшае рашэнне. Але яшчэ да прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне.

Мікалая Саляніка судзілі 23 снежня за два правапарушэнні па артыкулу 23.34 КаАП РБ: за публічны заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і за непасрэдны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі прайшла 15 снежня і сабрала каля 70 чалавек.

У абласным судзе судзя Собалеў на пачатку паседжання абвясціў перапынак да таго часу, пакуль прыкаваны ланцугом Мікалай Салянік не пакіне залу суда. Сам актывіст адмовіўся пакідаць памяшканне. Тады супрацоўнік дэпартамента аховы вынес драўляны бар’ер,  да якога быў прыкаваны актывіст. Саляніку прыйшлося ісці следам.

Абласны суд  21 студзеня пакінуў без зменаў рашэнне  Кастрычніцкага суда Гродна, які прысудзіў Саляніка да штрафу ў 45 базавых (1147, 5 рублёў).

Звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі ў Беларусі Салянік больш не збіраецца. Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека.  У абласным судзе Салянік абвясціў пратэст.  Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга  і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу.

Каб выправадзіць Саляніка з суда выклікалі  АМАП. На вклік прыехалі каля 10 чалавек у масках. У выніку Міхаіла Саляніка затрымалі. Аўтамабіль з затрыманым скіраваўся ў напрамку Ленінскага РАУС.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 марта 2024 12:59

У Беларусі могуць прымусіць работнікаў працаваць больш, чым дазваляе заканадаўства

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ — аб павелічэнні ліміту звыштэрміновай працы ў прамысловасці. Як адзначае яго прэс-служба, гэта зроблена з мэтай «максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага рашэння найважнейшых стратэгічных задач у вытворчасці».

24 марта 2024 12:46

Инфляционные ожидания жителей Беларуси остаются высокими

Представители аналитического проекта “Кошт урада” провели среди своих читателей опросы инфляционных ожиданий. Сделаны они по причине того, что мониторинг оценки населением того, как растут цены, все еще не публикуется Национальный банком. А ведь это крайне важная информация.

23 марта 2024 12:35

Как многодетные жители Беларуси тратят семейный капитал

В Беларуси ужесточили условия досрочного использования семейного капитала. На что многодетные семьи тратят эти деньги, и какие ограничения вводит новый указ подписанный Александром Лукашенко?

17 марта 2024 12:09

Стоит ли брать сейчас кредиты в Беларуси?

2023 год был бумом кредитования в Беларуси. Кредитование физических лиц существенно увеличилось, достигнув почти 21 миллиарда рублей. На это обращает внимание экономист Ярослав Романчук.