Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка Касцюшку ад кіраўніцтва Івацэвіцкага раёну, дыпламатаў ЗША, Польшчы, Украіны. Нават прадстаўнік дыпмісіі Расіі – краіны, супраць якой ваяваў Касцюшка – усклаў кветкі да яго помніка.
Традыцыйна, мерапрыемствы на радзіме Касцюшкі адбываюцца досыць ліберальна. Некаторыя госці ўздымалі бел-чырвона-белыя сцягі, нехта быў з украінскім, прыйшла і дэлегацыя БРСМ з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сцягамі.
Усе фатаграфаваліся побач з помнікам Касцюшку, людзі доўга стаялі з цяперашнім афіцыйным сцягам Беларусі, і з мінулым.
Высокія госці, дыпламаты пайшлі на экскурсію ў сядзібу-музей. Прадстаўнікі пасольства ЗША, як звычайна, прыехалі не з пустымі рукамі, а з падарункам для музея. Усе прысутныя маглі наведаць музей, уваход быў вольны.
Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.
Сёння помнікі Касцюшку ўстаноўленыя ў многіх краінах свету, яго імя носяць вуліцы, плошчы, курган у Польшчы і нават самая высокая гара ў Аўстраліі. Першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі з’явіўся ў 2018 годзе ў на яго радзіме ў Марачоўшчыне па ініцыятыве вядомага журналіста Глеба Лабадзенкі. На яго выраб збіралі грошы праз інтэрнэт, прычым удалося атрымаць нават большую суму, чым планавалі.
Як адкрывалі помнік 12 мая 2018 года чытайце тут:
Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ