Categories: История

У Косаве ўшаноўвалі Тадэвуша Касцюшку і чыноўнікі, і апазіцыянеры, і дыпламаты розных краін

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка Касцюшку ад кіраўніцтва Івацэвіцкага раёну, дыпламатаў ЗША, Польшчы, Украіны. Нават прадстаўнік дыпмісіі Расіі – краіны, супраць якой ваяваў Касцюшка – усклаў кветкі да яго помніка.

Паклон Касцюшку ад старшыні Івацэвіцкага райсавета Аляксандра Сарокі і старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандра Грыцука

 

Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі (справа) і генконсул Польшчы ў Брэсце Пётр Казакевіч
Генконсул Расіі ў Брэсце Ігар Канякін
Дыпламаты Украіны
Старшыня Косаўскага гарвыканкама Леанід Юдчыц
Прадстаўнікі Фонду імя Касцюшкі
Госці з Польшчы
Актывісты аб’яднання “Рух за Свабоду” з Баранавічаў

Традыцыйна, мерапрыемствы на радзіме Касцюшкі адбываюцца досыць ліберальна. Некаторыя госці ўздымалі бел-чырвона-белыя сцягі, нехта быў з украінскім, прыйшла і дэлегацыя БРСМ з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сцягамі.

Усе фатаграфаваліся побач з помнікам Касцюшку, людзі доўга стаялі з цяперашнім афіцыйным сцягам Беларусі, і з мінулым.

Высокія госці, дыпламаты пайшлі на экскурсію ў сядзібу-музей. Прадстаўнікі пасольства ЗША, як звычайна, прыехалі не з пустымі рукамі, а з падарункам для музея. Усе прысутныя маглі наведаць музей, уваход быў вольны.

БМВ амбасады Польшчы
На такіх машынах прыехала дэлегацыя амбасады ЗША

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

Сёння помнікі Касцюшку ўстаноўленыя ў многіх краінах свету, яго імя носяць вуліцы, плошчы, курган у Польшчы і нават самая высокая гара ў Аўстраліі. Першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі з’явіўся ў 2018 годзе ў на яго радзіме ў Марачоўшчыне па ініцыятыве вядомага журналіста Глеба Лабадзенкі. На яго выраб збіралі грошы праз інтэрнэт, прычым удалося атрымаць нават большую суму, чым планавалі.

Як адкрывалі помнік 12 мая 2018 года чытайце тут:
Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

33 минуты ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

5 дней ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

7 дней ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

4 недели ago