Жыхар Брэста выпаў з балкона, пазваніў у хуткую і памёр

19:27 18 марта 2020
ОБСУДИТЬ
Трагічная гісторыя адбылася 3 лютага ў Брэсце па адрасе Суворава, 106. Гэта такі «паўсацыяльны дом», дзе, са словаў саміх жыхароў, «працэнтаў 70 п'юць, кашмар проста».

Выглядае ён адпаведна — гэта былая маласямейка, узведзеная ў 1985-м, па баках там балконы агульнага карыстання з пажарнай лесвіцай.

Менавіта з такога балкона выпаў берасцеец. Ці быў ён п’яны, невядома. Жыхары дома сцвярджаюць, што зваліўся ён ці то з шостага, ці то з восьмага паверха.

Упаўшы на зямлю, мужчына застаўся жывым і нават знайшоў сілы пазваніць у 103 і паведаміць, што зваліўся з лесвіцы і не можа падняцца.

Ён не здолеў назваць канкрэтны адрас, бо не быў жыхаром дома і таму проста не ведаў яго. Мужчына назваў толькі вуліцу і пачаў расказваць пра тое, што знаходзіцца побач. Дыспетчар такі выклік не прыняў.

Праз пару гадзін ледзь жывога мужчыну заўважыў мінак і выклікаў хуткую, ужо назваўшы дакладны адрас. Але стан пацярпелага да таго моманту пагоршаў, ён памёр, не дачакаўшыся прыезду медыкаў.

Пасмяротна ў яго дыягнаставалі некалькі пераломаў хрыбетніка і траўму галавы.

«Следчы камітэт правярае абставіны смерці мужчыны па адрасе Суворава, 106. У рамках праверкі высвятляюцца ўсе абставіны, у тым ліку абставіны прыбыцця хуткай дапамогі», — заявіў «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Цяпер выхады на пажарную лесвіцу закрытыя, жыхары мяркуюць, што прычынай падзення магла стаць прыступка, якая не вытрымала вагі мужчыны.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2023 16:10

Каких преступлений в Беларуси совершается больше всего?

В 2022 году в Беларуси было зарегистрировано 88555 преступлений. Об этом свидетельствуют данные Национального статистического комитета, представленные в виде инфографики.

12 июля 2022 18:07

Пограничник из Бреста нелегально перешел украинскую границу

Инцидент произошел еще в конце июня 2022 года, но о нем стало известно лишь сейчас, после публикации судебного решения. Из него следует, что пограничник был арестован.

21 апреля 2022 00:20

Перехват переговоров: в Брестской области разбился российский военный самолет

Случилось это еще 10 марта 2022 года в Лунинецком районе– однако подробности стали известные только сейчас.

08 апреля 2022 15:35

В Брестской области упали обломки снаряда. Власти не знают, как это объяснить

Странные обломки 7 апреля были найдены около деревни Теребличи Столинского района. Сельчане рассказывают, что слышали взрыв, после чего в поле образовалась воронка размерами 4 на 4 метра.