У Брэсце на Дзень Волі адкрыюць фотавыставу, як выглядаў горад 100 год таму

08:30 24 марта 2020
ОБСУДИТЬ
25 сакавіка ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) адкрыецца фотавыстава, якая пакажа жыццё Брэста і наваколіц напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Адкрыццё ў 18.00.

На шматлікіх фотаздымках можна будзе пабачыць, як выглядаў горад больш за 100 гадоў таму, хто і дзе прымаў лёсавызначальныя рашэнні Першай сусветнай вайны.

Кожны зможа знайсці на фотаздымках знаёмыя мясціны роднага горада, некаторыя з якіх, дарэчы, вельмі змяніліся.

Адзначаны на выставе будуць і берасцейцы, якія прымалі чынны ўдзел у стварэнні і дзейнасці інстытуцый Беларускай народнай рэспублікі.

У Брэсце на Дзень Волі адкрыюць фотавыставу, як выглядаў горад 100 год таму

Выстава прымеркавана да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе даступная для наведвальнікаў да 6 красавіка.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай выстава выканана у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага дыстанцыянавання.

Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 25 сакавіка ў 18.00. Уваход вольны.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га. На думку сённяшніх цэнзараў, у гэтых публікацыях «имеются признаки экстремизма, реализуемые в форме скрытой, но легко распознаваемой экстремистской тематики, направленной на пропаганду идей, дискредитирующих и очерняющих советскую власть и советское прошлое Беларуси».

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.