Досуг

З-за каранавірусу Дзень Волі ў Беларусі святкуюць анлайн

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі не адзначаецца. Затое незалежная грамадскасць традыцыйна ладзіла свае святкаванні. Але сёлета ці не ўпершыню за 30 гадоў, а на эміграцыі — упершыню за 70 мерапрыемствы адмененыя, паведамляе. З-за пагрозы каранавіруса.

Таму мяркуецца іх праводзіць у анлайн-фармаце.

А 18-й гадзіне прапануецца далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай тэлефонаў, камп’ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках праекта.

Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі? Ёсць парачка ідэй ад арганізатараў:

  • размясціць нацыянальныя сімвалы Беларусі на сваім балконе, у аўто, акне кватэры ці двары дома,
  • павіншаваць з Днём Волі сяброў, родных і знаёмых у сацыяльных сетках, на працы ці ў навучальнай установе,
  • увечары 25 сакавіка а 21:00 запусціць святочны феерверк,
  • арганізаваць самастойнае адзначэнне Дня Волі ў сямейнай ці сяброўскай кампаніі (а анлайн-трансляцыя дадасць вашаму святкаванню адчуванне сувязі з усімі беларусамі, якія падтрымаюць гэты план, абяцаюць арганізатары).

А 20-й гадзіне Лявон Вольскі дасць анлайн-канцэрт.

У Брэсце на Дзень Волі адкрываецца фотавыстава

25 сакавіка ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) адкрыецца фотавыстава, якая пакажа жыццё Брэста і наваколіц напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Адкрыццё ў 18.00.

Падрабязней тут – У Брэсце на Дзень Волі адкрыюць фотавыставу, як выглядаў горад 100 год таму

Як святкавалі на Берасцейшчыне, калі не было каронавіруса

Некалькі фота з архіву “Першага Рэгіёну”, як святкавалі Дзень Волі на Берасцейшчыне ў 2015-2018 гадах.

У 2015 годзе ў Брэсце ўсклалі кветкі да магілы аднаго з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі Адама Трыпуса.

Каля універсітэту ў Брэсце раздавалі літаратуру пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 2016 годзе ў Брэсце сустрэліся каля магілы берасцейскага дзеяча БНР Адама Трыпуса.

У Бярозе ў 2016 годзе прайшоў пікет на Дзень Волі.

У Баранавічах у 2016 годзе на Дзень Волі сябры “Руху за Свабоду” раздавалі кветкі.

У 2017 годзе ў Брэсце ўлады дазволілі правядзенне шэсця на Дзень Волі.

Не абыйшлося тады без лозунгаў супраць дэкрэту аб дармаедах

У 2018 годзе ў Брэсце дазволілі канцэрт у гонар абвяшчэння БНР.

А ў Кобрыне ў 2018 годзе адбыўся пікет:

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago