Православные
Протоиерей Григорий Пилипчук, благочинный Ивацевичского благочиния, настоятеля храма иконы Божией Матери «Державная»:
“Дорогие братья и сестры!
Как проявление любви к ближнему призываю вас в дни Вербного Воскресения и Воскресения Иисуса Христа соблюдать меры профилактики в связи с распростанением коронавирусной инфекции.
Если вы находитесь в группе риска, чувствуете признаки простуды, останьтесь дома ради заботы о ближних и принимайте участие в онлайн-трансляциях служб.
Посещая службы, соблюдайте безопасную дистанцию друг от друга, используйте средства индивидуальной защиты – маски. Пасха будет освящаться на улице, на территории храма и, если не хватит места, на прилежащей территории. В Вербное Воскресение освящение «вербы» тоже будет совершаться на территории храма.
Чтобы испросить себе мудрости в эти непростые для всего мира дни, нужно усилить молитву. К утреннему и вечернему правилу можно добавить чтение 26, 85 и 90 псалмов, молитву Пресвятой Победительной Богородице, написанной афонскими монахами во время распространения вредоносного поветрия, молитву священномученику Харалампию, епископу Магнезийскому. С радостью и благодарственной молитвой встретим эти Великие праздники”.
Рыма-католікі
Ксёндз Адам Страчынскі, пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла г. Івацэвічы:
“Шаноўныя браты і сёстры ў Езусе Хрысце!
Набліжаецца свята Уваскрасення Хрыста. У сувязі з пандэміяй каранавіруса і эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі.
Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць набажэнствы Пасхальнага трыдууму з мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу а 19-й гадзіне на канале «Беларусь 3», у Пасхальную вігілію ў 21.45 на канале «Беларусь 1». Таксама можна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з дапамогай трансляцый на афіцыйным сайце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Catholic.by.
Як адзначыў у сваім паведамленні духавенству і вернікам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «…усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавіруса складанасці як у асабістым і грамадскім жыцці, так і ў рэлігійнай практыцы, усіх вернікаў даручаю апецы Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, і святога Роха, заступніка ад заразных хваробаў, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы і ад усяго сэрца благаслаўляю».
Грэка-католікі
Айцец Андрэй Буйніч, пробашч грэка-каталіцкай парафіі імя Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, айцец Віталь Быстроў, дыякан Вячаслаў Гарчакоў:
“Дарагія браты, сёстры, сябры!
Набліжаецца светлае свята Хрыстовага Уваскрэсення.
У гэтым годзе просім нашых старэйшых вернікаў і ўсіх, хто адчувае сябе хворым, заставацца дома ў часе святочнага багаслужэння, тых жа, хто прыйдзе, просім надзець на твар адмысловыя маскі. Гэта просьба звязана з эпідэміяй каранавіруса, які можа быць небяспечным для кожнага з нас.
Аднак няхай гэта сітуацыя, у якой мы апынуліся, не схіляе нас да роспачы, але наадварот – да малітвы з надзеяй на тое, што ўваскрослы Госпад перамагае ўсё зло ў нашым жыцці. Пройдзе і гэта небяспека, тады мы зможам ізноў напоўніць наш храм, пабачыць адзін аднаго здаровым ды радасна ўсклікнуць: «Сапраўды ўваскрос!».
Для ўсіх, хто застаецца дома, Беларуская Грэка-каталіцкая Царква арганізоўвае анлайн-трансляцыю пасхальнага багаслужэння. За падрабязнасцямі звяртайцеся на наш сайт svjazep.org.
Хай усіх нас блаславіць Госпад Ісус Хрыстос!”
Евангельские христиане-баптисты
А. А. Кныш, пресвитер церкви ЕХБ «Рождества Христова» г. Ивацевичи.
“Дорогие братья и сёстры!
Непростое время мы переживаем в преддверии светлого праздника. Мы, как верующие люди, имеем веру, что Господь силен избавить нас от льва, от страха, саранчи и коронавируса. Мои слова подкреплены словом Божиим. Церковь Божья будет под покровом всевышнего. Пс. 26:4 «Одного просил я у Господа, того только ищу, чтобы пребывать мне в доме Господнем во все дни жизни моей, созерцать красоту Господню и посещать Храм Его». Но в этот день, если мы в немощи, то лучше воздержаться от посещения храма, особенно пожилым людям, а при посещении его – использовать маски. Читайте Библию, и сам Господь будет с вами и разговаривать. И мы сегодня ищем надежду, что после шторма будет штиль, Господь в силах успокоить бурю. Наша молитва о вас.
Да хранит всех нас Господь!”