Сваякі памерлай ганцаўчанкі: «Дактары загадалі хаваць маму ў закрытай труне — і цяпер ад нас шарахаюцца людзі»

09:16 18 апреля 2020
ОБСУДИТЬ
Вольга Садавая з Ганцавіч, якой было 72 гады, памерла 11 красавіка ў мясцовай бальніцы. Жанчыну шпіталізавалі з пнеўманіяй, першы аналіз на каранавірус быў адмоўным. Але пасля смерці пацыенткі дактары загадалі хаваць яе ў закрытай труне.

Цяпер сваякі Садавой расказваюць, што па горадзе папаўзлі чуткі: Вольга Рыгораўна памерла ад каранавіруса, і яе хавалі пад канвоем міліцыі. Мясцовыя жыхары пачалі шарахацца ад сям’і і нават пераходзіць на іншы бок вуліцы.

«2 красавіка мама з’ездзіла на могілкі, прыбрацца на месцы пахавання бабулі. Тады было холадна, і мама прастыла. Яна вярнулася дадому, выклікала доктара, ёй прызначылі антыбіётыкі, — расказвае «Нашай Ніве» Вольга Космач, дачка Вольгі Садавой. — Лепш ёй не станавілася. Яна выкліклала яшчэ раз доктара на дом. Доктарка ёй сказала: у вас востры бранхіт, пад пытаннем пнеўманія. Калі хочаце, зрабіце здымак.

Гэта было 9 красавіка. На наступны дзень раніцай мама пайшла рабіць той здымак. У яе ўбачылі пнеўманію і адразу ж шпіталізавалі».

Вольга Космач кажа, што ўжо праз некалькі гадзін пасля шпіталізацыі яе маму перавялі ў рэанімацыю.

«Мы званілі кожныя некалькі гадзін. А 6-й вечара спыталіся ў дзяжурнага: яна сама дыхае? Ён адказаў: у перспектыве падключэнне да апаратаў. А 9-й вечара мама ўжо ляжала пад апаратам ШВЛ. Каля 11-й вечара стан быў вельмі цяжкім. Апоўначы мама памерла», — згадвае Космач.

Пасля шпіталізацыі Вользе Садавой зрабілі некалькі аналізаў на каранавірус. Першы з іх быў адмоўным.

«Намеснік галоўнага доктара сказаў нам: які б ні быў другі тэст, хаваць яе будуць у капсуле, то-бок у спецыяльным мяху. Труна будзе закрытая і апрацаваная дэзсродкамі, — кажа дачка памерлай. — У выніку мы так і зрабілі. Труну нават не заносілі ў хату, развіталіся на вуліцы каля дома. Адпявалі таксама на вуліцы, на падворку царквы. На пахаванне амаль нікога не клікалі. Сваякам, якія жывуць у іншых гарадах, сказалі не прыяджаць».

11 красавіка ўвечары прыйшоў другі вынік аналізаў памерлай жанчыны — зноў адмоўны. Пасля паталагаанатамы бралі біяматэрыял і правяралі яго, адпраўлялі ў Мінск — аналіз на каранавірус быў зноў адмоўны, кажа дачка.

Прычынай смерці яе мамы ўскосна стала пнеўманія: сэрца не вытрывала ўскладненняў.

«Увесь маскарад з закрытай труной зладзілі галоўны доктар нашай бальніцы і яго намеснік. Да іх як да прафесіяналаў у нас ніякіх пытанняў няма.

Але хай яны дадуць хоць нейкае абвяржэнне пра смерць маёй мамы. Каб гэтае кляймо «каранавірус» з нас знялі… Бо пачалося пекла, — расказвае Вольга Космач. — Горад маленькі, чуткі паўзуць. Людзі шарахаюцца ад нас. Усе думаюць, што мама памерла ад каранавіруса.

Я займаюся манікюрам — да мяне цяпер ніхто не пойдзе. Суседзі, калі бачаць мяне, пераходзяць на іншы бок вуліцы.

Я ўчора пайшла ў царкву — і я ж бачу, як людзі рэагуюць на мяне. Гэта цяжка».

Святлана Багрова, другая дачка памерлай Вольгі Садавой, працуе ў дзіцячым садку. Яна цяпер сапраўды на самаізаляцыі.

«Я на самаізаляцыі, але ніхто не прымушаў. Гэта я сама вырашыла: я донар, маю выхадныя, вось вырашыла, што выдатная нагода гэтыя выхадныя выкарыстаць, — кажа Святлана. —

Мы разумеем небяспеку, таму і хавалі маму ў закрытай труне. Мы хавалі яе так для людзей, каб ніхто з іх не захварэў, каб перастрахавацца.

І паверце, нам гэта было ўдвая цяжэй: перажыць такую страту і яшчэ і выканаць усе гэтыя меры бяспекі.

Ну а тое, што цяпер на нас паказваюць пальцам ці шарахаюцца, — Бог з імі. Я спакойна да гэтага стаўлюся. Факт такі: тры тэсты былі адмоўнымі. Каранавіруса не было».

Журналісты звязалася з тым намеснікам галоўнага доктара Ганцавіцкай цэнтральнай раёнай бальніцы. Ён быў лаканічны: «Аналіз на каранавірус быў адмоўны. Астатняе — без каментараў».

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

23 января 2022 12:21

В Пинском районе и возле Бреста на пожарах погибли пенсионеры

Вечером 22 января стало известно о пожаре в хозяйственной постройке на территории частного домовладения в деревне Бобрик Пинского района.

28 декабря 2021 21:47

Крупная авария на трассе М1 возле Барановичей: один из водителей погиб

В результате дорожно-транспортного происшествия на автодороге М1 «Брест-Минск-граница РФ» в Барановичском районе столкнулись сразу несколько автомобилей.

26 декабря 2021 11:53

На пожарах в Дрогичинском и Лунинецком районах на Рождество погибли люди

Утром 25 декабря в дежурную часть МЧС поступило сообщение о загоревшемся жилом блочном доме в деревне Лесники Дрогичинского района.

25 декабря 2021 11:24

Около Барановичей грузовик столкнулся с легковым автомобилем на встречке

В результате ДТП водитель автомобиля «Kia Rio» и пассажирка от полученных телесных повреждений скончались на месте. Выжившему пассажиру этой машины оказывается медицинская помощь.