«Званіў сёння, кажа, што ўжо нармальна ўсё з ім. Пайшоў на папраўку, а так днём тэмпература была 37,8, а пад вечар да 39 падымалася. Першы тэст на каранавірус у яго станоўчы быў. Нібыта ўжо і другі бралі, але пакуль вынікаў няма», – расказалі у сельсавеце.
У бальніцы ляжыць і старэйшая дачка В. Яна таксама жыла ў Ракітне, недалёка ад хаты бацькоў. Што менавіта з ёй, аднавяскоўцы не ведаюць.
У сельсавеце «Нашай Ніве» таксама расказалі, што ў бальніцы з пнеўманіяй ляжыць таксама загадчыца спраў, але ў яе тэст на COVID-19 нібыта аказаўся адмоўны.
Сям’я В. жыла ў Ракітне, яны даўно пенсіянеры: Івану Рыгоравічу было 83 гады, а Ганне Аляксееўне — 87. У свой час працавалі паляводамі ў калгасе.
У Ганны Аляксееўны таксама знайшлі пнеўманію, але яе не шпіталізоўвалі па прычыне таго, што не было б каму даглядаць яе мужа. Іван Рыгоравіч ужо даўно быў не хадзіў, быў прыкаваны да ложка. Медыкі лекавалі жанчыну дома.
«Ён ранкам памёр. Амаль адразу і яе ў рэанімацыю павезлі, на насілках з хаты выносілі, да вечара памерла», — кажа суседка.
«У нас у вёсцы ўжо трэці раз такое, што сям’я ў адзін дзень памірае, але гэта яшчэ да каранавіруса было», — кажа іншы жыхар Ракітна.
І сына, і дачку на пахаванне бацькоў не адпусцілі з бальніцы. Арганізоўвала развітанне яшчэ адна дачка.
«Пахаванне 17 красавіка было. Паехала на могілкі машына з закрытымі трунамі: ніхто побач не сядзеў з труной, за машынай пешшу таксама ніхто не ішоў. Людзі толькі ў аўто ехалі следам, машын шэсць можа. І пасля абеду развітальнага не арганізоўваў ніхто. Хата цяпер на замку стаіць», — кажа суседка.
Адкуль у Ракітным мог узяцца каранавірус, людзі не ведаюць. «Па ўсім свеце той вірус, то чаму ў нас не будзе. Амерыканцы кажуць, што кітайцы яго прыдумалі, кітайцы — што амерыканцы. Але мы не ведаем, хто яго сюды прывёз», — кажуць жыхары лунінецкай вёсачкі.
Фота ілюстрацыйнае
https://1reg.by/2020/04/18/kak-rabotayut-patruli-gai-mezhdu-pinskom-i-lunincem/
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ