Конкурсы

Юнак з Брэста Дзяніс Рабчук трапіў у фінал конкурсу ідэй «Першыя»

Як паведамілі арганізатары конкурсу, удзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне прынялі больш за 1000 школьнікаў, якія вучацца ў 9-11 класах. Пры гэтым больш за 100 удзельнікаў даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй.

Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура» (гэту тэму абралі 39% ад усіх удзельнікаў), а таксама «Экалогія» (27%), «Тэхналогіі» (24%) і «Інклюзія» (10%).

Аўтары найлепшых ідэй, якія атрымалі станоўчыя водгукі журы, зробяць свае прэзентацыі самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май.

Паводле умоў конкурса, кожны з фіналістаў будзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

Сярод фіналістаў конкурсу – дзесяцікласнік гімназіі №1 горада Брэста Дзяніс Рабчук. Ён разам з камандай робіць паэтычныя муралы: некалькі дзясяткаў вершаў беларускіх класікаў ужо з’явіліся на вуліцах Брэста. Аднак хлопец на гэтым не спыняецца і плануе мультыплікаваць свой досвед на іншыя гарады Беларусі праз выступ на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

«Першы Рэгіён» запытаў у Дзяніса, з чаго пачалося захапленне і чаму юнак вырашыў прыняць удзел у конкурсе.

– Захапленне пачалося з двух крыніц. Спачатку была цікавасць да беларускай літаратуры, асабліва – паэзіі. У пэўны момант я вырашызў паглыбіцца ў гэтую галіну мастацтва і ўжо не здолеў спыніцца. Мяне вельмі вабяць эмоцыі, пачуцці, гісторыі, якія прысутнічаюць у гэтых творах.

Другой крыніцай быў візіт у Львоў. Гэта горад у заходняй Украіне – поўны неверагоднай архітэктуры і асаблівай культуры. У той час мяне захапіла тамтэйшая атмасфера, якая была створана ў тым ліку дзякуючы муралам з вершамі. Яны былі раскіданыя па ўсяму цэнтру горада і стваралі пачуцце нейкай творчасці, рамантызму. Менавіта ў той момант гэтыя дзве крыніцы зліліся ў адзіную раку.

Потым гэтая рака жадання – зрабіць нешта падобнае ў сваім горадзе – знайшла сваё рэчышча ў выглядзе конкурс грантаў ад Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», у якім я са сваёй ініцыятыўнай камандай таксама прыняў удзел і атрымаў фінансаванне. Менавіта тады жаданні супалі з магчымасцямі і нарадзіўся праект #vershybrest, які тычыцца стварэння муралаў з вершамі нашых паэтаў і папулярызацыі беларускай культуры.

Калі зрабіў нешта добрае, то хочаш распавесці пра гэта на ўвесь свет: вось такая была спачатку матывацыя на ўдзел у конкрсе «Першыя». Калі ўпершыню ўвосень я пабачыў пост пра конкурс, то захацеў паўдзельнічаць, але яшчэ не ведаў, пра што распавядаць. Пазней, бліжэй да сакавіка, зразумеў, што ідэя ўжо ёсць – гэта муралы з вершамі беларускіх паэтаў.

Канешне, ёсць жаданне працягваць праект. Тут патрэбныя грошы, якія мы збіраем на матэрыялы ды працу мастакоў праз платформу molamola.by З дапамогай гэтых сродкаў мы жадаем, каб агулам у Брэсце было 20 муралаў (тры – з вершамі Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна ды Ніны Мацяш – ўжо існуюць, а яшчэ 17 мусяць з’явіцца).

Каб павялічваць масштаб рэалізацыі ідэі, патрэбны (акрамя грошаў) яшчэ і людзі-аднадумцы, якія гатовыя дапамагчы. І гэта другая матывацыя на ўдзел у конкурсе «Першыя» і ў канферэнцыі TED – знайсці людзей, якім таксама было б цікава рабіць такія праекты.

Таму запрашаю наведаць праект #vershybrest у Інстаграме.

Варта дадаць, што сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» ладзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago