У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю

11:11 04 мая 2020
ОБСУДИТЬ
Любові Б. было 65 гадоў. Раней яна працавала галоўным эканамістам на ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне, але апошнім часам была на пенсіі.

Жанчыне стала кепска яшчэ ў канцы сакавіка. З1 сакавіка з ацёкам лёгкіх яе забралі ў Камянецкую раённую бальніцу. А 15 красавіка перавялі ў Брэст. Спачатку ў пульманалагічнае аддзяленне, а потым — у рэанімацыю. Не стала жанчыны 1 мая. Пра гэта журналістам расказаў яе муж Іван.

«У заключэнні аб смерці напісана «нырачная недастатковасць» і «пнеўманія», — кажа Іван Іванавіч. — Калі ўжо яе забралі з Брэста, то пазванілі і сказалі, што тэст на каранавірус быў станоўчы. Загадалі адразу везці на могілкі, дадому нават ніхто завозіў… Усіх, хто вёз цела, адправілі на самаізаляцыю на два тыдні, нават кіроўцу. Учора прыязджалі, бралі мазкі. Гэта добра, што дом прыватны, то можна на вуліцу выйсці, паветрам падыхаць».

«Я не буду сцвярджаць: быў там каранавірус ці не было. Кажу толькі пра тое, што мне сказалі па тэлефоне. Я падпісаў у моргу, што прэтэнзій не маю. Чалавека гэта ўжо не верне», — кажа мужчына. Ён не ўяўляе, дзе ягоная жонка магла заразіцца COVID-19.

«Былі хранічныя захворванні, але навошта іх агучваць», — кажа Іван Б. У шлюбе яны пражылі 36 гадоў.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

24 марта 2022 13:14

Почти все ограничения по COVID-19 снимают в Польше: что надо знать

Министерство здравоохранения Польши приняло решение о снятии с 28 марта 2022 гожа большинства карантинных ограничений, введенных из-за пандемии коронавируса.

04 февраля 2022 14:53

Все районные больницы в Брестской области начали прием пациентов с COVID-19

Еще неделю назад на прием больных с коронавирусом в регионе работали больницы в Бресте, Барановичах и Пинске, а также инфекционное отделение в Лунинецкой районной больнице.

27 декабря 2021 12:47

Одно из отделений больницы в Пинске вернется к режиму работы, который был до коронавируса

В Министерстве здравоохранения обнародовали новый список медицинских учреждений, которые в ближайшие дни перепрофилируют коечный фонд и возобновят оказания плановой помощи.

27 декабря 2021 10:13

В Беларуси началась вакцинация детей против инфекции COVID-19. Что для этого нужно?

Привить от коронавирусной инфекции можно детей в возрасте 12-17 лет. При этом родителям или законным представителям ребенка требуется в письменном виде подтвердить согласие на вакцинацию.