30-гадовая жанчына памерла з каранавірусам у Лунінецкім раёне

Яе аналіз на COVID-19 ішоў 9 дзён, аналізы яе мужа не гатовыя і праз 12 дзён. 30-гадовая Ганна Я. з Мікашэвічаў памерла 3 мая. На заўтра яе пахавалі ў закрытай труне, бо ў жанчыны быў выяўлены каранавірус.