На сваёй старонцы ФК “Першы Рэгіён” апублікаваў адкрыты зварот да футбольной федэрацыі з тлумачэннем, што прыпыняе свой удзел у чэмпіянаце з-за нязгоды “з тымі з’явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ”.
У прывтнасці, футбалісты паведамляюць:
“Таму на камандным сходзе мы вырашылі, што павінны выказаць салідарнасць з калегамі, якія доўгія гады ў любым стане змагаліся да крыві за гонар Беларусі на спаборніцтвах, якія прасоўвалі наш спорт у медыйным полі наперад, не даючы безнадзейна адстаць ад сучасных тэндэнцый у вобласці спорту.
Пачынаючы з бліжэйшай гульні супраць ФК “Маладзечна”, мы прыпыняем свой выступ у другой лізе Чэмпіяната РБ да моманта спынення падобных з’яў у беларускім спорце.
Разумеючы, якія будуць санкцыі, мы дзякуем за вялікі прафесіяналізм усім спецыялістам Дэпартаменту Правядзення Спаборніцтваў АБФФ, якія з самага пачатку і да сённяшняга дня максімальна дапамагалі нам і зрабілі магчымым удзел нашай маленькай каманды ў Чэмпіянаце РБ. Таксама вялікі дзякуй працоўнікам Медычнага Дэпартамента АБФФ і генсеку С.М. Жардзецкаму, якія вельмі прафесійна і хутка дапамаглі нам падчас лекавання і дыягностыкі, калі нашыя гульцы захварэлі на COVID-19.
Мы прабачаемся за незгуляныя гульні перад нашымі супернікамі і, галоўнае, перад нашымі неверагоднымі заўзятарамі і партнерамі. Спадзяемся, што наша сумесная неспыняемая праца на карысць берасцейскага футбола дазволіць нам яшчэ шмат разоў пабачыцца на стадыёнах!
Гэта было слаўнае паляванне, сябры!”
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ