Общественный резонанс

Брэсцкія ўлады адказалі на прапанову пісьменнікаў пачаць дыялог з удзельнікамі пратэстаў

Яшчэ ў верасні ад імя Рады Берасцейскага аддзялення Саюза Беларускіх пісьменнікаў (БА СБП) быў накіраваны зварот на адрас мясцовых аблвыканкама і гарвыканкама, а таксама ў тэлерадыёкампанію “Брэст”.

У звароце размова ішла пра тое, што ўладам трэба пачаць размаўляць з жыхарамі горада, якія выходзяць на шматлюдныя пратэстныя акцыі. Для гэтага пісьменнікі прапанавалі маніфестантам абраць упаўнаважаных для перамоў, а ўлады мусяць гарантаваць, што ня будуць пераследваць гэтых асобаў.

Аўтары звароту таксама адзначалі недапушчальнасць замоўчвання акцый пратэсту ў дзяржаўных СМІ (найперш на тэлебачанні) і выказвалі спадзяванне, каб пры згадванні пра гэтыя акцыі журналісты будуць працаваць прафесійна: перад усім неаднабакова.

Адказ з Брэсцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Віталя Шчэрбы атрымаўся лаканічным:

“Мы падзяляем Вашу заклапочанасць становішчам, якое склалася ў горадзе ў выніку масавых беспарадкаў у жніўні 2020 года. Разам з тым паведамляем Вам, што па звестках, прадстаўленых УУС Брэсцкага аблвыканкама, 09-11.08.2020 на тэрыторыі г. Брэста зарэгістраваныя факты беспарадкаў, пашкоджання маёмасці, супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Ваша прапанова прадстаўнікам мясцовай улады выступіць на сходах пратэстоўцаў можа быць разгледжана толькі ў рамках Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Закон вызначае парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, які прадугледжвае парадак падачы заявы (паведамлення) аб правядзенні такога мерапрыемства, яе разгляд і вынясенне па ёй рашэння.

Тэматыка і змест тэлевізійных перадач тэлеканалаў, з якімі ў Брэсцкага гарвыканкама ёсць дагаварныя адносіны (“БугТВ” і “Лагуна ТВ”) вызначаны адпаведнымі дамовамі і ў дастатковай ступені адлюстроўваюць падзеі, якія адбываюцца ў горадзе”.

Што тычыцца Брэсцкага аблвыканкама, дык там у сваім адказе найперш рэкамендуюць азтарам звароту сфармуляваць прапановы па новай рэдакцыі Канстытуцыі краіны.

Таксама літаратарам раяць звяртацца з прапановамі ўдасканалення грамадскага жыцця ў рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Што да належнай працы гэтых СМІ, то ў аблвыканкаме лічаць, што “у эфіры тэлеканала “Беларусь 4 Брэст” знаходзяць адлюстраванне ўсе грамадска-палітычныя падзеі жыцця вобласці, у тым ліку і пратэстныя акцыі”.

“Як быццам гэта адсутнасць яе, новай Канстытуцыі, вывела на вуліцы сотні тысяч у Беларусі, дзясяткі тысяч жыхароў Берасцейшчыны і яе цэнтра”, – заўважае пісьменнік і журналіст Яўген Бяласін.

Паводле яго словаў, “калі ўсё так ладком, то чаму штонядзелі ў цэнтры Брэста ваўсю курсуюць аўтазакі, і ён поўны АМАПу ды іншых спецлюдзей? Прычым закамуфляваных, як у блокбастэрах, у сумных колераў вопратку без знакаў адрознення і, прабачце за крымінальны слэнг, у “балаклавы”? І чаму мірных берасцейцаў, пры ўсім Магдэбургскім праве абласнога цэнтра ды іншых гарадоў і самых малых мястэчак Берасцейшчыны, як Дывін, правакуюць брутальнымі дзеяннямі? Прэсуюць нават пры сакральным для нас усіх помніку 1000-годдзю Берасця – замест каб іх пачуць?”.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago