Такім чынам старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў пракаментаваў просьбу Міністэрства юстыцыі прадаставіць спісы сябраў партыі.
Паводле лідара сацыял-дэмакратаў у дзеючым законе “Аб палітычных партыях” адсутнічае паняцце як “перарэгістрацыя” палітычнай партыі, так і неабходнасць прадастаўляць поўныя спісы сябраў партыі ў Міністэрства юстыцыі.
У адпаведнасці з законам абавязковае пазначэнне сваёй партыйнасці прадугледжваецца толькі ў трох выпадках: вылучэнні кандыдатам у дэпутаты ад партыі, вылучэнне ў выбарчыя камісіі розных ўзроўняў ад партыі і абранне ў склад кіраўніцтва і рэвізійную камісію зарэгістраваных структур, як на мясцовым, так і на нацыянальным узроўне. Спіс сябраў партыі прадастаўляецца ў Міністэрства юстыцыі толькі пры рэгістрацыі партыі.
На думку лідара сацыял-дэмакратаў Лукашэнка такой праверкай вырашыў выбіць глебу з пад ног у патэнцыйная перамоўнай пляцоўцы па ўсіх актуальных для грамадства пытаннях.
Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі здзяйсняе праверку дзейнасці ўсіх палітычных партый і звярнулася да ўсіх партый з лістом прадаставіць інфармацыю аб “персанальнай колькасці палітычнай партыі з дадаткам пацвярджаючых дакументаў (спісы, адпаведныя пратаколы і інш. дакументы, якія прадугледжаны статутам)”.
26 кастрычніка 2020 г. на сумеснай прэс-канферэнцыі кіраўнікі БСДП, партыі “Зялёныя”, АГП, “Справядлівага света” і Партыі БНФ агучылі сваю сумесную пазіцыю:
Прэс-служба БСДП
26 кастрычніка пяць палітычных партый Беларусі агучылі супольную заяву з нагоды незаконнага патрабавання міністэрства юстыцыі аб прадстаўленьні персанальных спісаў чальцоў палітычных партыяў:
Беларускімі палітычнымі партыямі атрыманы запыты з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прадаставіць інфармацыю аб “персанальнай колькасці партыі (спісы, пратаколы і іншыя дакументы)”, а таксама дакументы пра дзейнасць арганізацыйных структур партыі (дадзеныя пра склад выбарных органаў, спісы, пратаколы ды іншае).
Гэтыя запыты з’яўляюцца працягам найбольш маштабнай у гісторыі Беларусі праверкі партыйных структур, якая вядзецца цяпер рэгіструючымі органамі. Старт гэтай кампаніі быў дадзены Аляксандрам Лукашэнкам у выглядзе распараджэння правесці “перарэгістрацыю партый”. Пры гэтым ім яшчэ да пачатку праверкі было безпадстаўна і бяздоказна заяўлена, што партыі адхіліліся ад сваіх статутаў і праграм, падпісаўшы 10 верасня 2020 г. супольную заяву пра неабходнасць спыненення гвалту ў краіне, расследвання забойстваў, збіццяў ды катаванняў і ўрэгулявання канфлікту шляхам дыялогу.
У каментарах Міністэрства юстыцыі таксама прадастаўляе праверку, якая праводзіцца цяпер, менавіта як “перарэгістрацыю”, што не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Беларускія палітычныя партыі заяўляюць, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У тым ліку кожная партыя штогод да 1 сакавіка прадстаўляе прадугледжаныя законам справаздачы пра колькасны склад, наяўнасць арганізацыйных структур, кіруючыя і кантрольна- рэвізійныя органы ды інш.
Цягам верасня азначаныя звесткі з прыкладаннем завераных дакументаў былі паўторна прадастаўлены паводле патрабавання органаў юстыцыі. Падчас гэтай праверкі ўжо вынесена пісьмовае папярэджанне Беларускай партыі “Зялёныя”.
Міністэрства юстыцыі ў трэці раз за кароткі перыяд патрабуе тыя ж самыя дакументы. Гэтым разам безпадстаўна патрабуючы спісы членаў палітычных партый.
Запатрабаванне інфармацыі аб “персанальнай колькасці партый” не прадугледжана заканадаўствам і наўпрост супярэчыць ч. 3 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”, згодна з якой патрабаванне аб указанні ў афіцыйных дакументах на прыналежнасць або непрыналежнасць грамадзяніна да той або іншай палітычнай партыі не дапускаецца. Згодна з ч. 2 арт. 6 Закона, умяшальніцтва дзяржаўных органаў і службовых асобаў у дзейнасць партый не дапускаецца.
Закон прадугледжвае прадастаўленне спісу заснавальнікаў партыі падчас дзяржаўнай рэгістацыі (што і было зроблена кожнай партыяй падчас праходжання рэгістрацыі), іншыя прычыны для запатрабавання персанальных звестак і спісаў членаў не прадугледжаны. Норму пра пазбяганне дадатковых абцяжарваючых патрабаванняў, у тым ліку датычна пацвярджэння колькаснага складу партый, утрымлівае п. 76 Кіруючых прынцыпаў рэгулявання дзейнасці палітычных партый, якія зацверджаныя АБСЭ і Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы пры ўдзеле Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Апроч таго, звесткі пра партыйную прыналежнасць грамадзян уваходзяць у сферу пернасальных дадзеных, таямніца якіх ахоўваецца законам і неабгрунтаваны збор ды назапашванне якіх з’яўляецца проціпраўным дзеяннем.
Ва ўмовах вострага палітычнага крызіса, які суправаджаецца гвалтам, адвольнымі затрыманнямі, катаваннямі, звальненьямі і прымусам да палітычных апанентаў, збіранне персанальных дадзеных пра членаў партыі можа ўтвараць пагрозу для асабістай бяспекі партыйных актывістаў.
Папярэдні досьвед сведчыць, што органамі юстыцыі шырока практыкуецца перадача персанальных дадзеных членаў партый іншым дзяржаўным органам, у тым ліку органам унутраных справаў (як быццам бы для дадатковай праверкі). З улікам гэтага, ёсьць падставы меркаваць, што сабраныя звесткі пра членаў апазіцыйных партый могуць быць скарыстаны адпаведнымі органамі супраць іх і выявіцца ў нанясенні шкоды правам і законным інтарэсам членаў палітычных партый.
З улікам выкладзенага і кіруючыся нормамі арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” мы, прадустаўнікі беларускіх палітычных партый рознай ідэалагічнай скіраванасці:
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…