Крыніца інфармацыі – гэта vox populi (голас народу). Найперш будаўнікі беспамылкова ўказваюць на дом №16 па новай вуліцы Грунвальдская. Гэта свежая забудова за Мухаўцом, побач з новым мікрараёнам Вулька-3.
Дом знешне цалкам гатовы. Два дамы побач яшчэ без фарбы, цёмна-шэрыя. Зусім паблізу ўжо пастаўленая праваслаўная царква. Яна будавалася гадоў з дзесяць і апошнім часам завяршалася ў рэжыме фінішнага спурту.
Крыху здумляюць разлеглыя клады побач. Усё-такі могілкі ў цэнтры мікрараёна – гэта, пагадзіцеся, ну вельмі на аматара.
На шаснаццаціпавярховік указаў адзін з прарабаў. “Там толькі цокаль, нулявы цыкл закансерваваны”.
На шыльдзе шаснаццаціпавярховіка дата ўвядзення ў эксплуатацыю пазначаная – наступны год.
Жыхары мікрараёна не асабліва ведаюць пра новых суседзяў. Але ўжо вядуць палітпрасветную працу. Там-сям у вокнах бел-чырвона-белыя сцягі, а напамін пра тое, што “Жыве Беларусь!”, і не абы як, а з сэрцайкам, тут і там праз які дзясятак метраў.
Што да коштаў забудовы спецдамоў, і на як доўга кансервацыя, то даведацца пра гэта досыць рызыкоўна, у нашых умовах з элементамі надзвычайнага становішча. То няхай улады самі патлумачаць. Мы гатовыя апублікаваць любы адказ.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ