Вёска Воўчын, Камянецкага раёна, вядома тым, што тут нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Хрысцілі яго ў мясцовым касцёле Найсвяцейшай Троіцы, паводле афіцыйных звестак пабудаваным у 1733 годзе.
Пасля паразы паўстання 1863-1864 гадоў будынак перадалі праваслаўным, а ўжо пасля Першай сусветнай зноў вярнулі каталікам.
Туды ж у 1938 годзе з Пецярбургу перавезлі і перапахавалі парэшткі караля Панятоўскага, аднак пры саветах магілы разрабавалі і касцёл прыйшоў у заняпад.
У напаўразбураным стане ў 2007 годзе ён быў перададзены Пінскай дыяцэзіі рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі.
Аднаўленнем касцёлу заняўся польскі рэстаўратар Віктар Вільк пачынаючы з 2008 году, ён жа займаўся і пошукам сродкаў на гэтую справу, але ў 2016 майстар памёр.
«З Божай дапамогай. Асноўнае зрабіў Вільк, а мы так ужо – «касметыку». Дзяржава таксама дапамагала, яны рабілі плітку, паклалі тратуар перад касцёлам – гэта тое што пры мне было зроблена», – кажа ксёндз Андрэй Бародзіч.
«У Воўчыне малая супольнасць (каталіцкая). Хтосці выехаў, хтосці памёр. У касцёле ляжыць тое што засталося ад фігураў евангелістаў. Адна фігура пастаўлена на рагу святыні звонку. Рэшта яшчэ чакае інвестараў якія б захацелі дапамагчы», – дадае ён.
І вось упершыню больш чым за 80 год (у 1939 годзе Воўчын увайшоў у склад БССР, якая была атэістычнай дзяржавай) у касёле прайшла першая імша — асноўнае літургічнае дзеянне ў рыма-католікаў. Прыняў удзел у службе і галоўны каталіцкі іерарх Пінскай дыяцэзіі (епархіі) да якой адносіцца і Троіцкі касцёл — Антоній Дзям’янка. На набажэнства ж прышло каля трох дзесяткаў вернікаў і гасцей.
У адным з касцёльных кутоў, над месцам, дзе знаходзіцца прах пахаваных там, знаходзіцца шыльда 1995 году з інфармацыяй пра апошняга караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З адкрыццём храму турысты змогуць аглядзець касцёл не толькі звонку, але і ўнутры.
Уражэнец Воўчына Станіслаў Панятоўскі быў каралём Рэчы Паспалітай з 1764 па 1795 гады – да таго часу, калі гэтая дзяржава перастала існаваць і была падзеленая паміж суседнімі імперыямі. Кароль Панятоўскі меў блізкія адносіны з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ. Пасля адрачэння ад трону ён пераехаў у Пецярбург, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…