Альпініст быў заўважаны на працы ў квартале дамоў на выездзе з Брэста – на вуліцы Маскоўской (якая потым пераходзіць у трасу М1) і вуліцы Стафеева. Яго асістэнт патлумачыў: “Даводзіцца папраўляць цеплавыя швы. Яны злепленыя абы, кладка цісне на цэглу і разбурае яе. Таксама розныя кабелі – яны датыкаюцца да муроў, што вядзе да іх размывання ў час дажджу і разбурэння.”
Са словаў працаўніка, дом кааператыўны, гэта значыць жыхары плацілі за кватэры з уласнай кішэні. “Дык тыя распавядалі, што ўсё роўна будаўнікі закладвалі за каўнер, ляпілі абы як”, – пераказаў асістэнт альпініста.
З яго сама словаў, папярэднімі аб’ектамі былі нядаўна толькі ўзведзеныя дамы па Валгаградскай. “Каля супермаркета “Мікс” працавалі. Там тое самае – то брылёк паклалі так, што будзе зацякаць, снег задуваць будзе, то кабелі тыя самыя вісяць абы, і яшчэ многа што”, – сказаў ён пра дэталі.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ