Пазней інфармацыю пра затрыманне пацвердзілі і брэсцкія праваабаронцы.
«Па «крыміналцы» затрыманы. У сераду можна перадачу перадаць з 10 да 12. Знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця. Па якім эпізодзе, невядома пакуль», – кажа праваабронца Уладзімір Вялічкін.
Таксама ад сяброў Міколы Папекі вядома, што з ім працуе адвакат, які абяцаў праінфармаваць сваякоў паэта пра ягоны стан і ягоную справу. «Усё добра», – падсумавалі яны.
***
Мікола Папека — беларускі паэт, пчаляр. Жыве на Пружаншчыне. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі». Гэта ўнікальная прэмія для літаратараў Брэсцкай вобласці, пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.
Як Мікола Папека ўзнагароджваў пудом мёду ў 2018 годзе, чытайце тут:
Пуд мёду за кнігі: івацэвіцкі пісьменнік Валер Гапееў атрымаў самую салодкую літаратурную прэмію
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ