Івацэвіцкія грэка-католікі запрашаюць на калядныя набажэнствы

Дарагія сябры! Ад пачатку хрысціянства знаходзяцца людзі, якія задаюць пытанне: навошта Бог стаў чалавекам? Манах дамініканец Майстар Экхарт адказвае на гэтае пытанне так: «Дзеля таго, каб Бог нарадзіўся ў нашай душы, а душа ў Богу».

Гэтыя словы мы часта чуем і паўтараем у розных варыянтах. Але ці мы разумеем, усведамляем сабе, што гэтыя словы значаць?

Свята Божага Нараджэння прыгадвае нам не проста кранальную гісторыю пра нараджэнне прыгожага немаўля, а гісторыю нараджэння Божага Сына, гісторыю ўцелаўлёнага Божага Слова! Бог перакрочыў межы прасторы і часу ды ўвайшоў у нашу зямную рэчаіснасць.

Мы ж пакліканы ў нашым духоўным жыцці прайсці адваротны шлях, каб Бог нарадзіўся ў нашай душы, а нашая душа нарадзілася ў Богу, ды такім чынам увайсці ў рэчаіснасць Бога. «…Калі яно [Божае Нараджэнне] не адбываецца ўва мне, то якая мне ад таго карысць?» – сувора запытвае сваіх слухачоў Майстар Экхарт.

Нам часта здаецца, што гэта не магчыма, каб сам Бог нарадзіўся ў нас. Нам здаецца, што мы не годныя гэтага – мы не выконваем Яго запаведзі, мы грашым ды праблемы гэтага свету нас паглынулі… Але насамрэч дастаткова прагнуць Бога, ці хаця б жадаць мець такое прагненне. І вось тады Госпад народзіцца нават у самай неўтульнай пячоры нашага сэрца, каб напоўніць нас сваім святлом і цяплом.

Дык кожнаму, хто мяне сёння чуе, жадаю мець такое прагненне. Прагненне, якое нібы змусіць Госпада нарадзіцца ў нашым сэрцы!

Пробашч уніяцкай парафіі імя Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, а.Андрэй Буйніч.

Расклад калядных набажэнстваў:

24.12
18.00 – Вячэрня. Літургія св. Васіля Вялікага.

25.12
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага.

адрас: Івацэвічы, вул. Касманаўтаў, д. 1

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

1 день ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

7 дней ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago