Сыходзіць з пасалы дырэктар музея Юрый Зялевіч, які кіраваў установай 20 год. За гэты час музей стаў культурным брэндам райцэнтра. Гэта адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн у Беларусі.
«Сапраўды, з 1 студзеня я ўжо не буду працаваць у музеі наогул. Я звольніўся па дамове бакоў, сам напісаў заяву. Мы дамовіліся з кіраўніцтвам, што не будзем каментаваць гэтае рашэнне. Скажу толькі, што я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася», — коратка патлумачыў журналістам Юрый Зялевіч прычыны.
Па адукацыі Юрый настаўнік геаграфіі, але ўсё жыццё займаўся краязнаўствам. Сябра таварыства беларускай мовы.
«Я заўсёды вытрымліваў лінію беларускага адраджэння. У нас Вайцюшкевіч тры ці чатыры разы выступаў, быў, нават калі гэта было забаронена», — падзяліўся дырэктар.
У Юрыя трое дзяцей. Новага месца працы ён пакуль не знайшоў — узяў паўзу перадыхнуць.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…