Люди

Алена Гнаўк: дысідэнтка, кнігу якой прызнавалі экстрэмісцкай

Яна таксама неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях і каралася ў тым ліку адміністрацыйнымі арыштамі.

Ад праваабаронцаў стала вядома пра тое што ёй інкрымінуюць парушэнне артыкула 342 КК РБ – «дзеянні груба парушаючыя грамадскі парадак».

Сітуацыя датычыць падзеяў 13 верасня 2020 году ў Брэсце, у раёне перакрыжавання праспекта Машэрава і бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Тады, падчас шэсця праціўнікаў вынікаў выбараў, дэманстранты спыніліся на некаторы час. Сілавікі ў адказ прымянілі вадамёт, а пазней Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па згаданым артыкуле.

Па гэтай справе, са словаў праваабаронцаў, праходзяць ужо дзясяткі чалавек, сярод якіх ад нядаўна і Алена Гнаўк.

Елена Гнаук в суде 28 октября 2020

Што пра сябе распавядае сама Алена Гнаўк

«Тут справа не ў тым што Алена Пятроўна (Гнаўк) жыла-была, да 60-ці гадоў дажыла і стала цікавіцца палітыкай. Я ёй займалася яшчэ ў маладосці.

Потым быў пэўны перапынак, калі я зразумела што тымі спосабамі, якімі дзейнічалі, мы не зможам памяняць гэтую сістэму. Патрэбен нейкі іншы шлях.

Дзесьці ў 1995 годзе я канчаткова адыйшла ад палітычнай дзейнасці і стала на шлях духоўны.

Пэўны час я жыла ў Маскве, але раз-пораз прыязджала ў Беларусь, займалася навуковай працай і пісьменніцтвам. У мяне ёсць апублікаваныя кнігі і гэтыя кнігі хутчэй разлічаны на чыноўніка высокага рангу.

Я вельмі люблю Махатма Гандзі. Гэты чалавек 20 гадоў хадзіў з кіёчкам і рабіў рэвалюцыю, эвалюцыйным шляхам. Я спрабавала данесці нейкія ідэі да чыноўнікаў.

У 2011 годзе я напісала свой твор пад назвай «Асаблівае меркаванне хрысціянкі». Даслала яго ва ўсе міністэрствы, чыноўнікам абласнога маштабу і ў адміністрацыю прэзідэнта. Канешне, гэтым я нарабіла шуму.

Праз пэўны час, пасля гэтага, паводле суду гэтае выданне прызналі экстрэмісцкім матэрыялам.

Потым мяне выклікалі на размову да спадара Валера Вакульчыка (былы старшыня КДБ). Сышліся на тым, што я дала падпіску аб нераспаўсюдзе дадзенага твору, але гэтая кніга, на маю думку, сваю справу зрабіла. Кніга гэта грамадскага, этычнага, духоўнага напрамку. Там ішла гаворка пра мой духоўны шлях.

У тых матэрыялах была мая заява непасрэдна да прэзідэнта і заклікі да ягонага пакаяння і добраахвотнай перадачы ўлады.

Былі тры спробы прыцягнуць мяне да крымінальнай адказнасці, але кожны раз, калі ўлады цікавіліся маімі кнігамі, то прымалася рашэнне закрыць гэтыя справы», – распавядае Алена Гнаўк.

Алена Гнаўк мяркуе, што за яе публічную і непублічную дзейнасць яе могуць пасадзіць за краты.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago