Брэст зімой: ці ёсць дзе пакоўзацца на каньках і пагуляць у хакей?

13:28 07 февраля 2021
ОБСУДИТЬ
Гэты тэкст не пра адабраны ў Беларусі чэмпіянат свету па хакеі. Гэта - пра адабраныя ў нас магчымасці масавага спорту.

Гарадскі парк

Зіма сёлета радуе, не як леташняя. З месячным спазненнем, але і марозыць, і снежыць. І прагноз спрыяльны: увесь люты умерана, а тое і вельмі марозны.

Як жа абласны цэнтр забяспечвае магчымасцямі зімняга спорту аматараў пакоўзацца на каньках і пагуляць у хакей?

А вось амаль што ніяк. Толькі ў гарадскім парку так-сяк, з грэхам папалам чысцяць круглае возера без вострава, і там катаюцца пад расійскую папсу збольшага дзеткі ў суправаджэньні бацькоў або дзядуль-бабуль.

Зрок аўтара фіксаваў і дарослых, і нават ветэранаў, але лічаныя адзінкі. Яно і зразумела: лёд паршывы (у сэнсе пакрыты паршой, але можна і ў наўпроставым), пачышчана блага, трэшчыны-сколіны-парэзы не заліваюцца на нач вадой.

Брэст зімой: ці ёсць дзе пакоўзацца на каньках і пагуляць у хакей?
Брэст. Гарадскі каток у парку

У хакей тут гуляць забараняюць. Няйначай, гэта правільна, бо гэты від спорту даволі траўматычны, і як атрымліваць тую траўму, калі ты нават не бярэш удзел у гульні. Крыўдна і несправядліва.

Аматары хакею самі расчысцілі пляцоўку на другім возеры, з востравам, і там ганяюцца за шайбай і здароўем. Адліга ладна падпсавала пляц, з яго стаўся пляцык, але 15-20 чалавек ён прыняць здольны.

Брэст зімой: ці ёсць дзе пакоўзацца на каньках і пагуляць у хакей?
Хакейны пляцык на другім возеры парка ў Брэсце

А што гарадскія ўлады, што школы? Раней хоць, у бытнасць старшыні гарвыканкама Палышэнкава, кіраўнік справамі выканкама Чарноў дзеля айсштоку заліваў нейкія лядовыя паверхні, заадно хоць на ўзроўні спачування спрыяў гарадскім хакеістам-аматарам. Сёлета ніц. Хакейных каробак, якіх было гадоў 15 таму дзясяткі, у горадзе больш не ставяць.

Сказаў адзін з хлапцоў-аматараў, што паставілі ў паказальнай СШ №1, што ў Замухавеччы. “Залілі абы, затармозіш, і бетон адкрываецца”. Паехаў праверыў – які бетон. У каробцы поўна снегу.

Брэст зімой: ці ёсць дзе пакоўзацца на каньках і пагуляць у хакей?
Каробка каля СШ №1 горада Брэста

Няма каробкі ў СШ №16 на Граеўцы. А раней тамтэйшы фізрук-перадавік рэгулярна ставіў. А пры ёй залівалася лядовая паверхня – проста каб катацца на каньках. Дзятвы там, як помню, заўсёды было поўна. Дарэчы, абедзьве школы вялікія, лік там ідзе ці не на тысячы вучняў. І – зіму праспалі. Ці замест другога “п” лепш “р”? А можа, адначасова?

Лядовы

Некаторыя хлопцы з тых, хто гуляе ў парку, вельмі ўпэўнена стаяць на каньках, валодаюць хакейнымі ўмельствамі. Няйначай, ходзяць або былі на навучанні ў брэсцкім Лядовым палацы. Пацікавіўся, а чаму цяпер тут.

Студэнт Міша патлумачыў: “Дык там трэба ўся амуніцыя, і накаленнікі, і налакотнікі. Шлем пажадана. Бо там дазволена шчоўкаць з усяго маху, і сілавыя прыёмы можна. То гэта мне задорага выходзіць”.

Да яго аргументаў далучае свае Сяргей: “Дорага і таму, што там адразу трэба ўносіць за час трэніроўкі 160 рублёў. Прыйдзе 10 чалавек або 20 – плаці. Калі 10, мнагавата выходзіць, а калі 20, мяняюцца часта, і не паспееш размяцца толкам – а час ужо ўсё, выйшаў”.

Да таго ж аказалася, што час аматарам хакею амаль заўсёды вылучаецца нязручны, пасля 22-й гадзіны. Гэта ж позні вечар, а ў Заходняй Еўропе лічыцца ноч. Хто мала-мальскі знаёмы з фізкультурай, ведае, што пасля 20-й проціпаказана нагружаць арганізм, – трэба памалу рыхтавацца да начнога спакою. А хакей гэта ж адзін з самых нагрузачных відаў спорту.

Брэст зімой: ці ёсць дзе пакоўзацца на каньках і пагуляць у хакей?
Так выглядае хакейны пляцык пасля адлігі

Пытаю хлапцоў, а што пруды за Тэхнічным універсітэтам, на Васняцова? Больш не гуляюць там? Бо пісалі, што нехта нібыта тапіўся. Яны рагочуць: “Ды гэта журналісты панапісвалі. Ніхто там нікога не ратаваў. Сам ён праваліўся, сам і вылез. А гуляць там гуляюць, але лёд не вельмі добры”.

Падвяду рысу. Зіма ў Брэсце, 330-тысячніку як-ніяк, ёсць, і трывалая, а магчымасцяў для таго, каб рассякаць на каньках (з шайбай), фактычна, ніхто не стварае. Мільганула было, што ўлады плануюць пабудаваць у горадзе яшчэ адзін Лядовы палац. Але калі ён будзе функцыянаваць дзеля масавага спорту так, як наяўны – то тут многія не загарацца радасцю, застануцца песімістамі.

І галоўнае – нават гатовае, тое што падсоўвае Пані Прырода – і тое не бяром як належыць. Ну не цягаць жа тым хлапцам у парк або яшчэ куды, акрамя шуфель для расчысткі, яшчэ і шлангі ды вадзяныя помпы для заліўкі. Неяк за цывілізацыяй трэба, ці як?

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

09 декабря 2023 11:37

Спортсменов из России и Беларуси допустят к Олимпиаде-2024, но в нейтральном статусе

Российские спортсмены будут допущены к летней Олимпиаде в Париже в 2024 году в нейтральном статусе. Такое же решение принято также и в отношении белорусских спортсменов, сообщает пресс-служба Международного олимпийского комитета (МОК).

24 ноября 2023 16:36

Удается ли пенсионерам из Беларуси путешествовать по миру?

Институт социологии НАН Беларуси провел исследование о жизни беларусских пенсионеров. Среди прочего, спрашивали о досуге — оказалось, что главные спутники пенсионеров действительно огород и телевизор, чтение книг и газет, прогулки на свежем воздухе. А вот позволить себе путешествовать могут очень немногие, лишь 3,3%.

30 октября 2023 17:46

Сколько денег жители Беларуси тратят на кафе и рестораны?

По данным Белстата, товарооборот общественного питания в январе-сентябре 2023 года составил 3,7 миллиарда рублей или 111,2% в сопоставимых ценах к уровню января — сентября 2022 года. За месяц показатель вырос на 448 миллионов рублей.

09 июля 2023 22:19

Россия вместо Евросоюза: куда сейчас могут поехать в отпуск белорусы?

Какие варианты для отдыха и путешествий есть у белорусов нынешним летом, с чем приходится сталкиваться при получении виз и как решаются проблемы с логистикой из-за запрета авиаперелетов в Евросоюзе?