У нядзелю 14 лютага, паабедзе, у абласным цэнтры адбылося надзвычайнае здарэнне: у тралейбусе №1 пасажыр параніў нагу.
З-за моцнага крывацёку выклікалі “хуткую”. Прыехалі да прыпынку насупраць “Кароны” на вуліцы Маскоўскай і міліцыянты. Усіх пасажыраў давялося высадзіць, а пацярпелага перамясцілі ў медыцынскі бус.
Пажылая жанчына-кіроўца была ў роспачы, бо выклікалі не ДАІ, а звычайных міліцыянтаў.
“Калі ў руху нешта здарыцца, напрыклад рэзка тармазнеш, і пасажыр параніцца, то выклікаюць Дзяржаўтаінспекцыю. Бо парушэнне правіл перавозкі пасажыраў. А тут на прыпынку. Тралейбус стаяў. Мужчына, 62 гады, унучцы 12 гадоў, быў у яе на дні народзінаў. Выпіў крыху. Сам кажа, што параніўся аб прыступку. Міліцыя разбярэцца, а мне непрыемнасць”, – кажа куіроўца тралейбуса.
Жанчына казала, што збіралася ўжо ад’язджаць, але пасажыры паднялі трывогу. Дапамаглі чалавеку прайсці да пярэдніх сядушак, дзе больш прасторна.
Тралейбус стаяў са знятымі штангамі сілкавання.
“Кроў свішча з галёнкі: перабінтавалі і выклікалі медыкаў. Скончаць разбірацца, трэба будзе кроў змываць”, – расстроена падвяла рысу пад працоўным днём кіроўца.
Міліцыянты раскрываць дэталі надзвычайнага здарэння не былі схільныя.
Але і гэта не усё. На пятым, здаецца, прыпынку ад гэтага месца (ўжо ў цэнтры горада) даволі малады мужчына на карачках мерзлы тратуар мераў і пабіў сабе зубы…
Што да здарэння ў тралейбусе, то як бы расследаванне ні закончылася – не піце цераз меру. А выпіўшы, будзьце абярэжлівыя, акуратныя ў рухах.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…