Природа

Прадпрыемства “Санта Брэмар” з Брэста мае намер зліваць сцёкі ў раку Лясную

План будаўніцтва лакальных ачышчальных збудаванняў СП “Санта Брэмар” з выпускам штодня 3 200 кубаметраў сцёкаў у запаведную ў ніжнім цячэнні раку Лясную быў распрацаваны арганізацыяй “Брестпроект” у 2020 годзе.

Да гэтага прадпрыемства выпускала сваё сцёкавыя воды колькасцю каля 2000 кубаметраў у суткі са сваёй станцыі ачысткі ў гарадскі калектар. У тым самым 2020 годзе прадпрыемства Аляксандра Машэнскага замовіла экалагічную экспертызу дзяржаўнаму Цэнтральнаму навукова-даследчаму Інстытуту комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКоВВР).

Разліў ракі Лясной каля месца меркаванай урэзкі

21 студзеня бягучага года справаздача ЦНДІКоВВР была выстаўленая на грамадскае абмеркаванне. Яна даступная ў аддзеле архітэктуры Брэсцкага райвыканкама (на сайце раййвыканкама і на паперы) і на прадпрыемстве па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў СП “Санта Брэмар” ТАА (знаходзіцца ў СЭЗ “Брэст” па адрасе Кацін Бор, 106).

Як паведамляецца на сайце райвыканкама, да 3 лютага можна было заявіць пра абмеркаванне на сходзе і пра грамадскую экалагічную экспертызу, цяпер і да 19 лютага магчыма толькі накіраваць свае заўвагі ў райвыканкам, на прадпрыемства або ў інстытут-распрацоўшчык справаздачы ў Мінск.

Як вядома аўтару гэтага тэкста, дзеля экалагічнай экспертызы зарэгістраваліся актывісты Брэсцкага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Рака Лясная летам у ваколіцах М1 і СЭЗ “Брэст”.

Выпуск гэтай гіганцкай колькасці сцёкаў не можа не займаць нашу ўвагу і не перахопліваць дыханне. Бо акрамя неблагога, збольшага, смаку прадукцыі “Санта Брэмар”, ведаем яе водары (едкасць расолаў і залівак і, што тут грэх прытойваць, смурод гнілой сялёдкі). А ў рацэ Лясной ёсць яшчэ, нягледзячы на рэгулярныя заморы і магутнае аграрна-антрапагеннае ўздзеянне, сякая-такая рыба і жывіна.

Карта заказніка “Бугскі”

Справаздача ЦНДІКоВВР вельмі легкадумна, на мой погляд, трактуе блізкае суседства Рэспублікі Польшча і тое, што меркаваны зліў рана ці позна смярдзячай вады будзе на тэрыторыі Бугскага заказніка.

Схема ўрэзкі ачышчальных з “Санты”

У памежны Заходні Буг скідваюць свае сцёкі і брэсцкія ачышчальныя сістэмы. Паколькі існуюць трансгранічныя дамоўленасці з Польшчай, кантроль там суровы. Лясная ўпадае ў Буг праз 13 кіламетраў ад планавай урэзкі ў яе “Санта Брэмар”. Здавалася б, якая розніца. Але яна ёсць. Галоўны інжынер брэсцкага “Водаканала” Ігар Хмяльніцкі сказаў, што яны даволі часта штрафавалі “Санту” за недаачышчаныя скіды ў гарадскі калектар.

Мяне асабіста не так турбуюць верагодныя міжнародныя скандалы (хоць і яны, таксама), як лёс жыхароў Скокаў, Клейнікаў, Церабуні ды іншых пасяленняў ніжэй па цячэнні ракі Лясной. А яна, гэтая рака, нездарма запаведная – бо прыгожая. Сапраўдная перліна тутэйшай прыроды!

Дарэчы, у справаздачы мінскіх водакарыстальнікаў прадугледжаны варыянт, што прадпрыемства будзе па-ранейшаму зліваць свае сцёкі ў гарадскі калектар.

Будзем сачыць за падрабязнасцямі вакол гэтай справы.

 

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago