Общественный резонанс

Брэсцкая “справа карагоду” прырасла паэтам-пчаляром з-пад Пружан Міколам Папекам

Праваахоўнікі умяняюць Міколу Папеку парушэнне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 19 лютага яму прапанавалі азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Два дні следчы рабіў пераклад дакументаў на беларускую мову: гэта было патрабаванне Міколы Папекі.

Карагод у Брэсце вадзілі і спявалі песні 13 верасня мінулага года. Праваахоўнікі закрылі плошчу Леніна, дзе звычайна збіраліся ахвочыя выказаць пратэст супраць жнівеньскіх скандальных прэзідэнцкіх выбараў. Калона ў некалькі тысяч чалавек рушыла ў бок Кобрынскага моста.

Людзі занялі скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў (не сучасных, як іх называюць у двухкоссі ў народзе, а сапраўдных). На нейкі час быў спынены рух транспарту. Маладыя людзі сталі ў карагод і весяліліся, пакуль іх не разагнаў вадамёт.

https://1reg.by/2020/09/13/v-breste-vo-vremya-voskresnogo-marsha-miliciya-ispolzovala-vodomet/

Цяпер у Брэсце праходзяць суды. Абвінавачаных назбіралася каля пяці дзясяткаў. Абвінаваўцы патрабуюць  за карагод пратэсту ад паўтара да двух гадоў калоніі, – абмежаванне волі з накіраваннем у пенітэнцыярную ўстанову або без яго. Паўтара гады “намералі” педагогу Марыне Глазавай, дачцы вядомага брэсцкага паэта, якую прызнаюць арганізатаркай карагода. Паводле ўласнай інфармацыі, прысуды першай дзясятцы маюць быць аб’яўленыя 25 лютага а 11-й гадзіне. Будуць яшчэ дзве групы падсудных.

Мікола Папека быў затрыманы дома ў Лінова ў снежні. Прасядзеў у ізалятары часовага ўтрымання ў Паўночным гарадку Брэста двое сутак. Потым яго былі пакінулі ў спакоі, прадпрымальнік пасечнай справы паспеў адзначыць сваё 59-годдзе. Але цяпер вырашылі-такі судзіць.

https://1reg.by/2020/11/30/pruzhansk-paet-pchalyar-m-kola-papeka-zatryimanyi-pa-kryim-nalnay-sprave/

Мікола Папека вядомы краявед, аўтар “аблаўрэачанага” зборніка вершаў “Чарнавікі”. Мае пасеку з 80 вулляў, якія возіць скрозь па Берасцейшчыне. Папека з’яўляецца заснавальнікам унікальнай у свеце Мядовай прэміі (пуд мёду). Прэмія збольшага берасцейская рэгіянальная, але адзначыла і свой міжнародны фармат: у 2013 годзе была ўручаная паэтцы з Валыні Ніне Горык.

Мядовая прэмія для Ніны Горык. Фота з архіва Берасцейскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Цяпер пастаўлена пад пытанне, ці будзе юбілейны дваццаты.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago