Экология

Ці могуць забіць раку Лясная каля Брэста скіды з ачыстных “Санта Брэмар”?

Коратка ў курс “хлопотного `дельца”

Нагадаю, у 2020 годзе брэндавае брэсцкае прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў замовіла праект новых лакальных ачыстных збудаванняў (ЛАЗ) са скідам не ў гарадскі калектар, як цяпер, а ў раку Лясная.

Урэзка запланаваная паміж вёскамі Цюхінічы і Клейнікі – тут Лясная з боку Камянецкага кальца пятляе ў кіламетры-двух ад Свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”, адгароджаная ад прамысловасці такім сабе штучным бар’ерам, міжнароднай шашой М1. Падрыхтаваная арганізацыяй “Брэстпраект” папярэдняя дакументацыя была накіраваная на экалагічную экспертызу.

Рака Лясная насупраць Цюхінічаў у малаводны год. Фота аўтара

Паводле ўласнай інфармацыі, мясцовыя эколагі не ўзялі на сябе цяжар адказнасці. Падрадзіліся абступененыя людзі са сталічнага Цэнтральнага навукова-даследчага Інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКоВВР).

Справаздача 30 дзён была даступная для грамадзян у Брэсцкім райвыканкаме і на самім прадпрыемстве (Кацін Бор, 106). 19 лютага яна была накіраваная на ацэнку мясцовым арганізацыям, у тым ліку грамадскім з ліку тых, хто паспеў зарэгістравацца цягам 10 дзён з 21 студзеня.

 

І мы – давайце не будзем спаць у шапку. Прачытаем два абзацы са 120-старонкавай Справаздачы мінскіх спецыялістаў водакарыстання. І паглядзім, ці дастаткова гэтага будзе, каб пагадзіцца са сфармуляваным у канцы гэтага дакумента дазволам на пабудову ЛАЗ і скід сцёкаў у Лясную.

Веснавая паводка перад Цюхінічамі. Фота аўтара

Далей – фрагмент дакумента (ст.71-72, цытуецца даслоўна)

 На участке выпуска в зоне смешения потоков очищенных сточных вод с водой р. Лесная (участок от выпуска до контрольного створа на расстоянии 500 м), возможно, будет наблюдаться локальное увеличение солености воды природного водного объекта.

При отсутствии достаточного разбавления очищенных сточных вод по показателям «хлориды», «минерализация», а соответственно фиксировании в контрольном створе на расстоянии 500 м от места выпуска очищенных сточных вод значений выше нормируемого значения в водотоке, большинство обитающих в реке Лесная рыб будут стараться избегать, по возможности, этого участка русла реки”.

Як бачым, мінскія таварышы загадзя ведаюць, што поўкіламетра ракі ніжэй ад планавага месца ўрэзкі ў яе ЛАЗ “Санта Брэмар” найхутчэй будуць непрыдатныя для рыб.  Бо, – о дзіва! – рачная рыба не хоча кансервавацца па месцы пражывання!

А “Санта” кансервуе мёртвую арганіку пры дапамозе насычаных расолаў (тузлукоў) і хіміі. Апалоскваюцца ёмістасці, выліваюцца лішкі. Дадаецца яшчэ ладна арганічных адходаў. Менавіта з гэтай прычыны дабіцца чыстых сцёкаў гэтай фірме цяжка. Адсюль і штрафы за недаачышчаныя скіды ў гарадскі калектар ад брэсцкага “Водаканала”.

Веснавая паводка 2017 на рацэ Лясная каля Вістычаў. Фота аўтара

Вось яшчэ адна цытата з дакумента (ст. 72)

В годы с малой водностью возможно ослабление разбавляющей способности водотока (реки Лесная), вследствие чего содержание ряда загрязняющих веществ (азот аммонийный, хлориды, фосфор общий) может достигать нормируемых значений (ПДК) на протяжении значительно большего чем 500 м расстояния по руслу водотока. Следовательно, протяженность участка воздействия негативных факторов водной среды будет увеличиваться, в результате чего увеличится и область избегания мест обитания рыбой и других гидробионтов”.

 Каб мінскія таварышы жылі каля Лясной, то тут, няйначай, надарыўся б для іх момант ісціны. Бо малаводныя гады у нас здараюцца часта. Часцей, чым шматводныя. Дык што, тады бывай усё жывое ў Лясной! Уцякай хто можа ў Буг, хто не паспеў, мы не вінаватыя? Балазе да таго Буга не так і далёка – якіх 13 кіламетраў ад месца меркаванай урэзкі.

Дарэчы, і шматводныя гады для Лясной не меншы біч былі. Помнім 2014-ы, калі спякотным летам цягам 80 кіламетраў ад самай Белавежскай пушчы аніц жывога не пакінуў тут замор, спрычынены магутнай дажджавой паводкай. Лясная затапіла берагі, і гніенне арганікі звязала амаль увесь наяўны ў вадзе кісларод.

І яшчэ: калі добра дасць вады, то 500-метровую зону змые ўсю, а ніжэй па цячэнні Бугскі заказнік. Дык што, бывай, запаведнасць?

На шлюзе летам бачны ровень паводкі на рацэ Лясная. Фота аўтара

Акумулятарны-2?

Аднак дарма чытач пачаў сумнявацца ў розуме адмыслоўцаў водакарыстання са сталіцы. Маўляў, супярэчаць самім сабе, дазваляюць тое, што заведама будзе шкодным. Вы толькі пачытайце, як элегантна яны пратулілі сабе асабісты лаз на выратавальную пляцоўку:

При неоднократно отмеченных случаях возникновения заморных ситуаций, связанных со сбросом очищенных сточных вод СП «Санта Бремор» ООО, следует пересмотреть нормативы допустимого сброса загрязняющих веществ в составе сточных вод в сторону ужесточения.” (ст. 82 справаздачы)

Гэта значыць, што калі адбудзецца кердык, то з іх, дазвалялаў,  дзе сеў, там і злезеш. “Мы ж прапісалі!”

Веснавая паводка за Клейнікамі. Фота аўтара

Засталося адчуць памеры гэтага кердыка. Кубаметр вады гэта 1 000 літраў. Перавядзем на вагу, не беручы пад увагу (ляд з ім!) бруд – гэта 1 000 кілаграмаў. Такім чынам, 3200 кубаметраў сцёкаў у суткі (планавая магутнасць)  гэта пяцьдзясят тры 60-тонных чыгуначных цыстэрны. Або  6 400 (шэсць тысяч чатырыста) побытавых ванн. Але ж не тэхнічнай вадой мыемся. Таму 320 000 (трыста дваццаць тысяч) штатных зліўных бачкоў з прыбіральні. І – “водар” гнілой сялёдкі.

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago