У кнізе “Брест на перекрестках уникальных судеб” распавядаецца пра гісторыю горада праз абліччы людзей, якія жылі або бывалі тут. Прэзентацыя выдання адбылася 11 сакавіка ў абласной бібліятэцы.
Прысутныя даведаліся, што ў Брэст-Літоўску жыла бабуля Уладзіміра Высоцкага. У горадзе спыняўся геніяльны кампазітар і піяніст Сяргей Рахманінаў. На Берасцейшчыне працаваў, сядзеў у турме і памёр пляменнік Фелікса Дзяржынскага.
“Вацлаў Дзяржынскі кіраваў лясной гаспадаркай, – падзяліўся сваімі знаходкамі ў архіве спадар Аляксандраў. – На яго напісалі данос. У турме яго моцна збівалі, хоць ён і заявіў пра сваё радство з “жалезным” Феліксам. А можа і таму, што заявіў. Так ён і памёр там у 1940 годзе”.
Пра Малку Высоцкую аўтар зацеміў, што яна была бабуляй славутага барда і акцёра савецкіх часоў па лініі сваяцтва, не па прамой лініі, як дзед Вульф Высоцкі (дарэчы, таксама адкрыццё спадара Аляксандрава).
Гадзінны паказ сямейных фота і людскіх гісторый чаргаваўся відэаролікамі тэматычных выстаў у Генеральных консульствах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Польшча.
Прысутныя даведаліся пра надзвычай шырокую геаграфію навучання брэсцкіх лекараў, настаўнікаў і грамадскіх дзеячаў – універсітэты ў Варшаве, Кёнігсбергу, Берліне, Празе, Парыжы.
Да прыкладу, Барыс Корза, кіраўнік скаўтаў рускай мужчынскай гімназіі, закончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
“За часэм польскім” быў лекарам у Целяханах. Спецыялізаваўся на лячэнні туберкулёзу. Калі прыйшлі Саветы, быў галоўным лекарам Чыгуначнай бальніцы ў Брэсце. “З 1951 па 56 год у яго біяграфіі прочырк, – распавядаў даследчык. – Гэта кладзецца ў “дело врачей”, сфабрыкаванае сталіністамі – ён нібыта труціў пацыентаў”.
Не абмінуў увагай перакананы праціўнік сталінізму і яшчэ адну вартую ўвагі сям’ю. З Брэстам звязаны Леанід Стонаў (Леонид Стонов).
“Бацька яго таленавіты Дзмітрый Стонаў, аўтар праўдзівага жыццяпісу насельнікаў Брэст-Літоўска і ваколіц, сагі “Сям’я Раскіных”, – распавёў даследчык. – Быў вязнем ГУЛАГу бацька, зведаў турэмнага хлеба і сын, нягледзячы што меў імя як навуковец, доктар біялагічных навук. Ён вядомы праваабаронец. Але старэнькі ўжо, каля 90. Жыве ў ЗША”.
Прысутных чаплялі тэма і выявы на экране. Не дзіва – часта гэта былі наўпрост старонкі іх сямейнага жыцця. Або ішлося пра іх добрых знаёмых.
Не было бачна ў зале афіцыйных гісторыкаў. Таму неяк само сабой паўстала пытанне: а як яны? Ці возьмуць назбіраны жывы матэрыял у свой выкладчыцкі багаж і абарот? Тут Мікалай Аляксандраў ці то павесяліў, ці то здзівіў. “Былі прыватныя размовы. Кажуць, час хутка плыве. То вы ж разумееце – стане гісторыяй, і тады…”.
Напрыканцы аўтар унікальнай кнігі прыемна здзівіў яшчэ раз – сказаў, што здаў у друк кнігу вершаў. Так што да жыццёвага паслужнога спіска (галоўны рэдактар газеты “Брестский курьер”, дэмакрат, краязнавец) дадасца.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…