Новы выпуск праекта «Нету места» у жывым эфіры на YouTube-канале Dzedzich пройдзе 24 сакавіка і прымеркаваны да важнай падзеі ў гісторыі Беларусі – абвяшчэнню незалежнай дзяржавы.
Кандыдат гістарычных навук, даследчык беларускага нацыянальнага руху Уладзімір Ляхоўскі і брэсцкі гісторык Антось Дацкевіч распавядуць пра ключавыя моманты абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і яе значэнне для сучасных беларусаў.
Госці дапамогуць нам перанесціся на 100 гадоў назад і зразумець, у якіх умовах стваралася першая незалежная краіна беларусаў.
Ці ведаеце вы, што абвяшчэнне беларускай рэспублікі двойчы ў ХХ стагоддзі адбывалася пры аднолькавых сімвалах? Якое значэнне яны маюць для беларусаў цяпер і што стала з БНР? Паразважаем пра гэта з экспертамі і ўзгадаем важныя імёны тых падзей на Берасцейшчыне і Беларусі ў цэлым.
Жывы эфір на YouTube-канале Dzedzich Brest адбудзецца 24 сакавіка а 18:30. Трансляцыя па спасылцы.
У папярэдніх васьмі эфірах праекта «Нету места» уздымаліся тэмы псіхалагічнага стану беларусаў і бодзіпазітыва, урбаністыкі і экалогіі. Таксама эксперты абмяркоўвалі стан беларускай мовы і літаратуры ў Беларусі, фэйкі у СМІ. Апошні эфір быў прысвечаны актыўным жанчынам Брэста.
Усе выпускі праекта «Нету места» можна паглядзець на YouTube-канале Dzedzich Brest.Таксама вы можаце прапаноўваць свае тэмы і гасцей у сацыяльных сетках «Дзедзіча».
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ