Аднак новы ўласнік вырашыў змяніць свой падыход і ў галоўным офісе кампаніі пацвердзілі, што рэндары будучай упакоўкі сапраўдныя.
«Пытанне з выкарыстаннем беларускай мовы даўно стаяла перад кампаніяй, але праз вялікі экспарт у Расію лічылася, што расіяне б не ўспрынялі прадукцыю з беларускай мовай на этыкетцы.
У той жа час «Бярозка» — гэта брэнд, які мы плануем прадаваць на тэрыторыі Беларусі, таму мы вырашылі яго зрабіць беларускамоўным.
Уся інфармацыя на ўпакоўцы: нэймінг, слоган, тэхнічная інфармацыя аб складніках і вытворчасці, – будзе пададзена на беларускай мове», — кажа маркетолаг «Савушкіна прадукта» Алена Васянкова.
Калі новыя ўпакоўкі з’явяцца на паліцах? І што за прадукцыя там будзе?
«Рашэнне ўзгоднена нядаўна, цяпер ацэньваецца аб’ём ранейшай упакоўкі — яе ж трэба выкарыстаць, таксама дапрацоўваецца дызайн на ўсю лінейку прадукцыі, бо яна шырэй за тую, рэндарам якой вы валодаеце», — сказала Васенкова.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ