Добро пожаловаться

У Брэсце патрэскаўся мост, які капітальна адрамантавалі год таму

Шырэй і зручней стаў тратуар, сумешчаны з веладарожкай. З боку цэнтра зроблены пераход для пешаходаў пад дарожным палатном. Так сама развязалі і перасячэнне праспекта Машэрава. Ён пайшоў верхам, а вуліцу Нафтавую пусцілі пад новы мост. Усё б добра, але вось пільнае народнае вока адсачыла …трэшчыны ў бетонным парапеце.

Патрэскаўся!

Не паленаваўся схадзіць на раздзяляльную паласу. Пабачанае ўразіла.

Спачатку невялікі правал у адмостцы. Але потым – па цэнтру і правы, і левы бардзюр перасеклі мноства трэшчын. Яны  спрачаліся ў колькасці з натуральнымі швамі, заўважнымі па характэрнай расшыўцы, і часам перамагалі іх у тры-чатыры разы.

Бачна было, што не я першаадкрывальнік. Трэшчыны былі акуратна запоўнены, бы з цюбіка, нейкай замазкай. З боку Кобрына іх было менш, ад цэнтра горада больш.

Што сказаў эксперт

Былі мае першыя агледзіны можа ў пачатку красавіка. Пайшоў распытацца ў інспекцыю Дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці. Начальнік службы Уладзімір Казіміравіч Жаўнерэвіч сказаў, што мост прыняты ў эксплуатацыю, значыць, у яго ёсць гаспадар. Папрасіў паказаць фатаграфіі. “Правільна, трэшчыны запоўненыя”.

“Няўжо клей?, – пацікавіўся я. І каб не выглядала на пастку, дадаў, – Бетон жа не клеіцца, калі сіла дзейнічае на згін-разгін”. Інспектар пагадзіўся: “Так, запаўняюць, каб вада не зацякала. Бо і размывае, і зімой замерзнуўшы распірае”.  У каго мост на балансе, інфармацыі ў іх не было.

Вынікі агледзінаў маста

Гаспадары знайшліся па тэлефоне: Брэсцкае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства (ДЭП). Перш чым выправіцца туды, агледзеў мост больш рупліва.

Было такое ўражанне, што трэшчыны запоўнілі свежай замазкай. Гэтым разам агледзеў і парапет з краёў маста. Паўночны аказаўся моцна парэпаным. Чым бліжэй у бок цэнтру, тым больш. Паўднёвы бок чакана быў цалейшы: толькі пара-тройка касметычна замазаных павуцінак. Правільна, там больш суха. Сонца дало бой вадзе, найгоршаму ворагу канструкцый. Спусціўся агледзеў знізу.

Аказалася, палотны маста ляжаць на таўравых бэльках. “Таўравыя” яны называюцца, бо ў сячэнні маюць форму літары “Т”).  Бэлькі адносна невялікія, але доўгія. Там-сям нібыта былі нейкія хібы, ну ды акуратна замазана. Але – стоп! – бачу бэльку са свежымі сколамі на канцы. І суседняя таксама шчарбатая. Над ліхтарамі, якія стаяць пры вуліцы пад палатном, па бэльцы змяіцца скразная павуцінка, зверху данізу.

Разглядаў шчытна забеленыя надпісы, – няйначай “Жыве Беларусь” або нешта накшталт, іх і зверху багата саскрэбана, – як тут бачу здаравенную расколіну! Падпорная сцяна разыйшлася зверху данізу. Акурат пад тым месцам, дзе прасела адмостка наверсе.

Гэтая разломіна яўна заслугоўвае “маячка”. Іх ставяць, як помню, калі трэшчына ў канструкцыі дасягае 3-4 сантыметраў. Садзяць на замазку палоску шкла, мосцікам цераз трэшчыну. Калі праз нейкі час трэсне, значыць, трэшчына расце. Трэба прымаць меры.

Эксплуатацыйнікі не баяцца

Начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ДЭП Павел Краўчук, здавалася, чакаў майго прыходу. “Ведаем пра трэшчыны. Паказвайце, што ў Вас”. Паглядзеўшы фатаграфіі, паказаў на замазку: “Апрацаваныя”. Пытаю, якое прызначэнне замазкі. “Умацоўвае,” – адказаў начальнік.

Я быў ужо забаяўся, што ўсё ж клей, але адчувалася, што сказана не ўсё.  “І ваду не пускае ўнутр”, – давяршыў суразмоўца пасля кароткай паўзы. “Але ж таўравасці больш няма, і мост аслаблены”, – даводжу я. “Бардзюр не мае нясучых функцый”, – кажа начальнік ВТА. “Што, арматура палатна вытрымае?”, – прашу пэўнасці. Краўчук ківае. “А чаму на іншых мастах трэшчын няма?” – пытаюся пра відавочнае.

Інжынер паўтарае прыкладна тое самае, што і галоўны брэсцкі інспектар Дзяржбуднагляду колісь, маўляў, трэшчыны ёсць усюды, трэба толькі прыгледзецца.  А ці інспектавалі мост у сувязі з тым, што ёсць трэшчыны? Начальнік аддзела адказвае, што правяралі некалькі розных інспекцый са старонніх арганізацый, і пры патрэбе можна падняць дакладна, хто. Дзякую Паўлу Леанідавічу за дакладныя адказы.

Што на выхадзе?

Едучы дахаты, разважаю. Трэшчыны ёсць, але нібыта пад кантролем. Гэта з аднаго боку. З другога боку, яны ж дарогі гэтыя латаюць з году ў год. Самі прызнаюцца, уціхую, што асфальт не той. Тую ж Маскоўскую – толькі зробяць, і праз год зноў каляіны.

Далей паехалі. Глядзіш “Нэйшнал Джіографік” па кабельным пра розныя інжынерныя пралікі і абрушэнні і думаеш: а чым мы лепшыя?

З трэцяга боку, наколькі ўсім “да лямпачкі” бывае. Вазьму веладарожкі. Колькі гадоў мы іх дабіваліся, – ДАІ штрафуюць за праезд не па тратуару ўжо гадоў дзесяць як, а рабіць веладарожкі пачалі толькі нядаўна. Не кажучы пра тое, што ў іншых краінах якраз наадварот, колу не месца ў пешаходнай зоне.

I пра якасць. Гадоў з пяць таму доктар гандбольнага клуба імя Мяшкова ўвечары ехаў на ровары дахаты і на іншым мосце, Мухавецкім каля Цэнтра маладзёвай творчасці, так яго асляпіў сустрэчны аўтамабіль, што паехаў у пройму паміж парэнчамі і зрынуўся з насыпу на самы бераг ракі. 10 метраў ляцеў уніз галава-ногі!  На дзіва, жывы застаўся.

“Брэсцкая газета” напісала – ну і што? Дзе тыя дарожнікі, дзе пракуратура. Пройма як была, так і засталася. Вось надпісы, гэта так, замажуць усе, акрамя пахабных. Пракуратура яшчэ выкліча папярэдзіць, каб свайго голасу не падаў лішні раз. А такія рэчы, функцыянальныя – знізу наш голас не чуваць алімпійцам. Але гаварыць пра гэта трэба.

А як вы лічыце?

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

7 дней ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

2 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

6 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

6 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

6 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

6 месяцев ago