Общественный резонанс

Пісьменнік-пчаляр патрабуе азнаямлення са “справай карагодаў” у Брэсце на беларускай мове

Мікола Папека абвінавачваецца па так званай “карагоднай справе”, калі ў Брэсце 13 верасня мінулага года людзі сабраліся ў цэнтры горада, спявалі песні і танчылі, пакуль іх не разагнаў міліцэйскі вадамёт.

Мікола намагаецца, каб у судовым працэсе меў магчымасць карыстацца роднай мовай. Зараз жа ён хоча азнаёміцца з матэрыяламі справы таксама па-беларуску. Але днямі Папека атрымаў пісьмовы адказ за подпісам старшыні суда Брэсцкага раёна, які адзначыў, што “падстаў для азнаямлення з матэрыяламі справы на беларускай мове няма”.

Паводле праавабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, гэтая адмова не адпавядае закону.

“Кіраўнік суда Брэсцкага раёну, як юрыст з вышэйшай адукацыяй, павінен ведаць, што артыкул 50 Канстытуцыі Беларусі гарантуе грамадзянам права карыстацца роднай мовай. Ён таксама павінен памятаць, што пры разглядзе спраў у судах асобы, якія не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца правам азнаямлення з усімі матэрыяламі справы і удзельнічаюць у судовых дзеяннях праз перакладчыка (згодна з артыкулам 13 Кодэксу аб судовым ладзе і статусе суддзяў)”, – адзаначае праваабаронца.

Уладзімір Вялічкін лічыць, што ў выпадку з Міколай Папекай можна бачыць, як суддзя ў сваім пісьмовым адказе карыстаецца не законам, але ж ажыццяўляе правасуддзе згодна з нейкімі меркаваннямі.

“Такім чынам атрымоўваем абуральны прыклад пазбаўлення абвінавачанага права на абарону праз зневажанне канстытуцыйнага права карыстацца беларускай мовай”, – кажа Вялічкін.

Літаральна 7 мая ў Брэсце абвешчаны прысуд чарговай групе абавінавачваных па “карагоднай справе”.

https://1reg.by/2021/05/07/v-breste-oglasili-prigovor-tretey-gruppe-horovodnikov/

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 месяца ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

2 месяца ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

2 месяца ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 месяца ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

3 месяца ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

3 месяца ago