Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?

15:29 16 мая 2021
ОБСУДИТЬ
Брэсцкая труба Цеплаэлектрацэнтралі, якая раптам стала па сумяшчальніцтву дзяржаўным сцягам, нарабіла шмат шуму. А мяне спадзвігнула ў вандроўку па колерах, прасторы і часе.

У прасторы, крыху ў часе

Лічу, што быў першым, хто запрыкмеціў дзіўныя змены брэсцкага верхавога ландшафту. У 20-х датах красавіка пад вечар ехаў па Заходнім абводзе міма крэпасці і сфатаграфаваў той комін у промнях нізкага сонца.

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Труба-яшчэ-не-сцяг, але ўжо…

Нешта падалося здалёк надпісамі, то пакарыстаўся зумам. Дома на кампутары разгледзеўся; дык гэта ж арнамент! Выставіў у facebook з пазнакай: „няўжо зафарбуюць?” Як праз дзень-два поўны інтэрнэт: айяй, зафарбавалі! Напэцкалі!! Сцяг ЧЗ!!!

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Труба-сцяг зблізку

Паехаў паглядзеў. Здалёк, з-пад Гершонаў, дык усё роўна бчб. Міма па Варшаўцы ехалі розныя спецаўтамабілі: камунальныя, бензавозы, – яны добра гарманіравалі з трубой ЦЭЦ.

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Труба-сцяг, від ад Гершонаў

Але бліжэй да 9 травеня ўвечары з Гузнянскага ўжо моста запрыкмеціў: трубасцяг падсвечваюць! Зняў на максімальным набліжэнні ў 30 разоў (на Месяцы кратэры бачнымі становяцца). Такім чынам, днём амаль выключна труба, вечарам працуе сцягам. Уначы верталёту на яе наляцець, пры дзейнай падсветцы, ніяк немагчыма. Нават калі ён будзе цягнуць сцяг, як ужо пару разоў тут бывала, пасля выбараў і сёлета на 9-га.

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Труба, у начную змену працуе сцягам

Па колерах: чаму такія, не іншыя

Чым не дагадзілі міжнародна кадыфікаваныя чырвона-бела-чырвоныя палосы на высокім аб’екце? І чаму раптам такое абвастрэнне рэакцыі ?

Па-мойму, кампанія больш бязглуздая, чым не. Расфарбоўка небяспечных у эксплуатацыі аб’ектаў мае псіхалагічнае абгрунтаванне. Яны чаму маюць у складзе чырвоны, не зялёны колер? Гэта азы псіхалогіі: чырвоны колер папярэджвае, крычыць нават пра небяспеку, а зялёны, наадварот, супакойвае. Менавіта і толькі таму на светлафорах такія колеры, якія ёсць. Іншыя БЫЦЬ НЕ МОГУЦЬ.

Чаму скасоўваюць, пад’ядаюць бела-чырвона-белую гаму, – гэта ляжыць на паверхні. Гэта рэха леташніх прэзідэнцкіх выбараў. Вялікую колькасць свядомых дзеяздольных людзей падмануць немагчыма. Галоўная памылка была ў аднабокім фармаванні выбарчых камісій са “сваіх”, правераных людзей.

Потым не вывешвалі пратаколы галасавання, як гэта прадугледжвае закон, засведчана фальсіфікавалі іх. Выбарчыя ўчасткі, дзе напісалі як было, красамоўна вылучаліся ў статыстыцы такімі астравамі цвердзі ў рукапісаным моры вадзяной цыфіры. Таму атрымалі пратэст, і ён быў пад бела-чырвона-белымі колерамі.

Дзеці маюць такую панаду. Намаляваўшы нешта на скорую руку, бачаць, што атрымалася не зусім і ну заграйзмольваць, нешта рысаваць паверх не зусім удалага малюнка.

Так цяпер некаторыя актывісты з уладных шыхтоў грайзмоляць па няўдалых, у іх разуменні, калёрах – і акурат дзе не варта было б.  Прычапілі раптам нявінныя палосы, якія і на рызах святароў ёсць, да германскага фашызму амаль векавой даўніны. Але ж гісторыю адмяніць немагчыма. Яна такая якая ёсць. І яна засведчаная дакументальна.

У часе

Брэсцкая крэпасць была пастаўленая на месцы знесенага старога горада Берасце. На Паўднёвым востраве, пры цяперашнім археалагічным музеі, у Сярэднявеччы быў замак Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта (прысутны на помніку 1000-годдзю Берасця – Я.Б. ).

У 1410 годзе тут было заключана пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і гаспадаром замка, і спалучаныя сілы ВКЛ і Кароны пад Грунвальдам нанеслі рыцарам-крыжакам гістарычную паразу. Яна паклала канец набегам на нашыя землі з захаду.

Дык вось, на харугвах 30 з 40 палкоў на полі Грунвальда быў наш старажытны герб “Пагоня”. І было многа бела-чырвона-белых колераў. Але для сцягаў час тады яшчэ не саспеў, нацыянальныя дзяржавы пачалі фармавацца значна пазней.

Бела-чырвона-белы сцяг для Беларускай Народнай Рэспублікі стварыў настаўнік чарчэння і грамадскі дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі ў 1918 годзе. (Некалькі штрыхоў: К. Дуж-Душэўскі, між іншага, быў выкладчыкам Віленскай Беларускай гімназіі. Пры гітлераўцах некалькі месяцаў “сядзеў” пад расстрэлам у канцлагеры. Пры сталіністах пасля вайны зноў “сеў” на 25 гадоў – Я.Б.)

Палякам на пачатку ХХ стагоддзя ўдалося стварыць сваю самастойную дзяржаву, беларусаў беспардонна тармазнулі. Нашу зямлю дзялілі, шкуматалі так і сяк. Дарэчы, нават такому моцнаму народу, як украінцы, тады вылучыцца ў паўнацэнную дзяржаву не ўдалося.

Акурат у тыя часы жылі мае дзед ды бацька. Дзед быў пісьменны, працаваў у Варшаўскім універсітэце. У часы санацыі (чысткі, перакла′ду гэты лацінізм)  ён не схацеў выракацца таго, што беларус, і быў выгнаны з універсітэта і з Варшавы. Смыкаўся арэндатарам з надзелу на надзел у ваколіцах Лыскава, перабіваўся з сям’ёй з хлеба на ваду.

Тым не менш у выніку, калі падрос сын, не аддаў яго ў польскую гімназію ў Пружане, хоць і бралі з ахвотай. Грошай на дарогу не было, то ўзяў за руку і пешу павёў у Вільню, у Віленскую беларускую гімназію. 300 кіламетраў адужалі за месяц.

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Выпускны клас Віленскай беларускай гімназіі. 1938 год

Вось дзве фатаграфіі  з майго сямейнага архіва. Першая фатаграфія выпускная ўжо, з выкладчыкамі, дырэктарам, як належыць. Другая агульная, у сталоўцы.

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Студэнты Віленскай беларускай гімназіі ў сталоўцы

Віленская беларуская гімназія – гэта ж відавочна ДА, – падкрэсліваю, ДА акупацыі германцамі, 1930-я гады. Здымак у часы польскай акупацыі. Дык вось на фота – зверху Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.

Гэта не польскія сімвалы, але санацыйная, – падкрэсліваю, санацыйная, гэта значыць, зацята апалячваўшая беларусаў ды іншыя нацмяншыні Польшча міжваеннага часу – цярпела і навучальную ўстанову з беларускай мовай выкладання, і беларускія сімвалы.

Таму ніякага дзіва няма, што пасля распаду Савецкага Саюза Беларусь вярнулася да сваіх гістарычных колераў. І давайце ўжо аддзелім сала-мяса-сала ад мух з камарамі.

 Яшчэ ў часе

Усе гэтыя перафарбоўкі каштуюць дахалеры грошай. Характэрна, што не кажуць, колькі. Але ёсць і яшчэ аспект. Называў яго, ды не лішне “раз, ещё раз, ещё много-много-много раз”.

Давайце коратка пракінемся ў будучыню. Вось вы пасярод зялёнага лета. Паехалі па грыбы. Сорак-шэсцьдзясят камэ гэта цяпер не праблема. Абы лес быў добры.

Яшчэ раз пра колеры ў Брэсце: “дело труба” або “держим хвост трубой”?
Германскі цягач МАН з цыстэрнай – няйначай дыверсія?

Ваша аўто каціцца проста любата, матор зумкае як пчолка. Пад’язджаеце да чыгуначнага пераезда дзе-небудзь каля Аранчыц. Як апускаецца шлагбаум. Але ён колераў дзяржаўнага сцягу. Зялёныя палосы зліваюцца з зелянінай дрэваў, слепіць узыходзячае сонца….

А “Штадлер” ідзе тут 100 km\h, найменей, а часам і сто сорак. Вы не паспелі затармазіць, вас змахвае з дарогі гэтая бура сталі, і вось ужо вас няма. Размазала, як таго пенсіянера, які ў 2012 годзе ў гэтых сама Аранчыцах выйшаў з рэгіянальнага свайго дызелька і кіраваўся з бабкай да вакзала. Цераз каляіну нумар 1 трэба было перайсці. Ды ён прыстаў, прыкурыць,  – акурат пасярэдзіне каляіны. А па ёй імчаўся той хуткасны “Штадлер”. Потым мо з гадзіну збіралі, каб было што ў труну пакласці.

Любы інспектар ДАІ вам засведчыць: на дарозе для своечасовай рэакцыі важныя дзелі секунды. 0,5 – гэта ўжо дрэнна. І колеры – яшчэ як маюць значэнне…

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

09 декабря 2023 15:41

Что происходит на границе Беларуси и ЕС около Бреста, где скопились тысячи фур?

Кого белорусские власти обвиняют в нынешнем «коллапсе» на границе и как реагируют дальнобойщики на многокилометровые очереди возле пунктов пропуска, через которые можно въехать на территорию Евросоюза?

11 сентября 2023 11:09

На границах Беларуси с ЕС – не только очереди: введена обязательная дезинфекция

С завершением летнего сезона у многих граждан Беларуси были надежды, что очереди на погранпереходах между РБ и странами ЕС уменьшатся и пересечение границы станет не таким обременительным.

05 июля 2022 00:21

Много машин, мало комфорта. Что происходит на границах Беларуси с Евросоюзом

В пунктах пропуска между Беларусью и странами ЕС снова многокилометровые очереди. С чем это связано и к каким мерам приходится прибегать желающим побыстрее пересечь границу.

24 мая 2022 00:09

В трех областях Украины запретили приближаться к белорусской границе

В Ровенской, Житомирской и Киевской областях временно запретили приближаться к белорусской границе на расстояние ближе, чем на 1 километр.