Два дужыя медбраты не маглі даць рады здаравілу. Той быў амаль непрытомны, то валіўся і ляжаў замертва, то карачыўся ўставаў і хістаўся адвольна ўперад а тое і ўбок. Потым зноў валіўся і ляжаў.
Ляжаў настолькі глуха, што медбрат спрактыкаваным рухам растуляў вейкі і глядзеў на зрэнкі, ці жывы. Шлёпаў даланёй па шчаках, каб не адыйшоў раптоўна.
Аднаго разу мужчыне крыху прабліснула свядомасць, і ён зрабіў пагрозлівы рух на аднаго з медбратоў. Але пры ўсіх габарытах і цягліцах быў настолькі нямоглы, што медслужбовец не забаяўся.
Мужчыну амаль прыправадзілі да бусіка “хуткай”, але ён цалкам у духу ў дым п’яных развярнуўся і залёг ля правага крыла Дома правасуддзя.
Потым неадэкватнага мужчыну зноў праўдамі-няпраўдамі даставілі да буса. Там яго даволі доўгі час угаворвалі скарыцца медыцыне і ехаць.
Відавочцы, – а іх было шмат, якраз быў перапынак на абед, – казалі, што гэта магло быць уздзеянне тэрыторыі.
Насупраць Дома правасуддзя знаходзіцца Цеплаэлектрацэнтраль, пабудаваная ў былым Гарадскім (Казённым) садзе, які цяпер аднавілі.
Дык гэтая ЦЭЦ пастаўленая на месцы славянскага капішча багіні памірання і нараджэння Мажаны. Вельмі моцная багіня мела там высокі курган з серпанцінам дарожак. Нібыта, і магілы былі вакол. Прынамсі, навукоўцы кажуць пра капцы (горкі такія насыпаныя).
Пра гэты курган напісана на валуне ў цэнтры Гарадскога сада. Дык, маўляў, нячысцікі гэты ўвесь куродым спраўляюць. І сцяг на комін ЦЭЦ яны ўспёрлі, і многа што іншае.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ