Месцічы фатаграфаваліся на яе фоне, здымалі відэаролікі.

Але весяліцца бадай што не давядзецца. На панядзелак МНС выслала папярэджанне пра навальніцы, ліўні і град. Узровень небяспекі аранжавы.
Так што, магчыма, вясёлак будзе багата, але па-першае, двайныя наўрад ці наведаюць нас два дні запар, па-другое, трэба забяспечыць садавіну і гародніну на лецішчах, або ў гародчыках, хто мае.

І калі гэта атрымаецца – тады можна і павесяліцца, разглядваючы гэтыя, пагадзіцеся, атмасферныя ў абодвух сэнсах слова здымкі.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ