ЖКХ

У Брэсце камунальнікі нарыхтоўваюць сена для перагною і венікі-драчы для дворнікаў

Прыйшло цёплае лета, травастой даспеў для касьбы, і супрацоўнікі камунальнай гаспадаркі абласнога цэнтра не спудлавалі. Сена нагрузілі цэлы “МАЗ”. У пярэднім правым кутку кузава прытулілася ладная вязанка венікаў з цярэбленых галінак бярозы. Работнік, які закідваў сена віламі і трамбаваў, патлумачыў: гэта яго венікі.

На падборцы сена

“Сказалі мне, то вяжу. З бярозавых лапак. Дворнікам нашым”. Пра план на венікі я чамусьці пасаромеўся пацікавіцца, спытаў, куды сена. На выкід, сказаў хлапчына.

Кіроўца, мужчына больш сталага веку,  не пагадзіўся. “Ды не. Возім на Плоску. Складзіруем там, і яно перагнівае. На падкормку потым бяруць.” Спытаў, ці могуць гэта быць магільшчыкі, брыгада, якая сочыць за парадкам. Кіроўцу такая версія не спадабалася, але сам ён дакладна не ведаў. “Каму трэба, тыя і бяруць”.

Каму там, на Плосцы, такое трэба, акрамя жанчын, якія сочаць за аздобай ды кветкамі (ёсьць такая брыгада, даглядае ўсе могілкі, якія на гарадскім балансе). Плоска гэта і ёсць самыя вялікія брэсцкія могілкі. Закрылі іх нядаўна, хаваюць за горадам, на Паўночных могілках, а на Плоску возяць тых, у каго бронь, і асабліва заслужаных – ёсць там такі сектар асабліва роўных сярод роўных.

Венікі-драчы для дворнікаў

Што да венікаў, то для такіх, як нарабіў хлапчына-камунальнік, ёсць ёмістае беларускае слова “драч”. Выдзірае ўсё смецце дазвання. І што з таго, што чалавек з такім інструментам выглядае як сто, а мо і дзвесце гадоў таму. Ці трыста? Асабліва калі ў двары стаіць прыбіральня тыпу “выграбная яма” (ёсць яшчэ такія ў цэнтры Брэста). Гармонія – да яе ж імкнемся.

І хіба не гарманіруе нумар гэтага крыху іржавага (угледзьцеся ў фота) самазвала са звыклым дзяржаўным сцяжком у левым верхнім, тэрміналогіяй футбалістаў кажучы, кутку з парай такіх сама чэ-зікаў у кабіне?

Праўда, я аддаў бы сена якім-небудзь траваедным жывёлам. Або прадаў бы. А венікі… Не ведаю. Надта турыстаў адпужаць можна. Ці прывабіць?

А як вы думаеце?

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago