Гэта скрыжаванне з вялікім рухам: далей па Кар’ернай – рынак “Будаўнічы рай, папулярны гіпер будматэрыялаў “Міле”, купа будаўнічых фірм, а яшчэ далей вялізны гаражны масіў і некалькі вялікіх садова-агародных таварыстваў у лясным масіве.
У супрацьлеглы бок – па вуліцы 28 ліпеня – выезд да яшчэ двух будаўнічых гіпераў (“Мацярык” і “ОМА”), Наўпрост будзе мост цераз Мухавец, перад мостам справа веславальны канал. Калі ехаць у бок “ОМА”, то далей – Варшаўская шаша і заезд у мікрараён Вулька (Замухавечча). Па Суворава будзе направа – заезд у цэнтр мікрараёна Кавалёва, налева – да мікрараёна Паўднёвы і шашы на Маларыту або на Белае возера.
Аднаго разу ехаў акурат на Белае і тут “трапіў”. Доўгі аўтобус торкаўся на павароце туды-сюды якіх мінут пятнаццаць, мы прапусцілі сваё “зялёнае”, пакуль ён нарэшце ўпісаўся ў паварот і паехаў на канцавы пункт.
Рамонт скрыжавання доўжыўся месяцы з два. Пешаходныя пераходы абсталявалі зручнымі жоўтымі пліткамі з няроўнай паверхняй, з’езды зрабілі нулявымі. Пераходы адсунулі ад скрыжавання на 10 метраў, што дае пешаходам зручнасць закончыць пераход не спяшаючыся і відавочна зніжае верагоднасць наезду на іх аўтамабіляў.
Ёсць і нечаканая навацыя. Вуліца Кар’ерная прырасла яшчэ адным адгалінаваннем – у абход асноўнага светлафора адразу направа, на вуліцу Суворава. Міма канцавога пункта аўтобусных і тралейбусных маршрутаў пракінулі аднапалосны атожылак з “зебрай” і светлафорам для пешаходаў і раварыстаў.
Надзвычай нязручна, бо тут транспарт ездзіць рэдка, а ўвечары практычна зусім не. Няшчасным раварыстам і пехацінцам трэба, каб не парушаць правілы, ціснуць на кнопку і цярпліва чакаць перад пустой вуліцай. Вельмі падобна на дзіцячы розыгрыш.
Натуральна, людзі і не зважаюць на той светлафор – ідуць і едуць на чырвонае. Нашто гэта людзям нязручнасць там, дзе яе не было? Пасля здарэння з паваротам аўтобуса прыйшла здагадка, што гэтая паласа прабітая дзеля грамадскага транспарту. Гэта пацвердзілася праз тыдзень, калі пабачыў, як аўтобус паварочвае з Суворава не з крайняй левай (як яму належыць паводле Правілаў дарожнага руху), а з правай паласы. Вырашыў распытаць, бо не з дабра гэта ён.
Аказалася, кіроўцам аўтобусаў гэты паварот, як толькі адкрылі, адразу ў пячонкі ўлез. “Немагчыма паварочваць стала зусім, – адрэзаў адзін кіроўцаў з сэрца. – Налева з Кар’ернай паварот кароткі, якіх дзесяць секунд, і машыны выязджаюць на скрыжыванне, каб прапусціўшы тых, хто едзе прама, паспець праехаць светлафор. А тут ты з прычэпам спрабуеш іх аб’ехаць… Назад здаваць – абавязкова некага зачэпіш. Ужо колькі гэтых аварый тут было”.
Пытаю: “А гэты аднапалосны праезд у другі бок міма светлафора – ім жа ехаць зручна?” “Так, назад на Суворава выязджаць стала добра, – адказаў кіроўца аўтобуса. – Каб не гэтая развязка, то аўтобусу той самы кердык быў бы, што з Суворава сюды. Там толькі наўпрост аўтобусу рэальна можна, як тралейбусы ходзяць, на мост.”. “А куды глядзелі, хто рабіў?” – пытаю. Чалавек толькі адмахнуў рукой: “Нікому нічога не трэба. Зрабілі, грошы зграблі, а там хоць трава не расці”.
А што ДАІ? У абавязак інспектараў дарожнага руху ўваходзіць кантроль за правільнай арганізацыяй руху і ўладкаваннем дарог. А тут гэтая незразумелая развязка руху пешаходаў і раварыстаў , калі толькі перайшоў адзін светлафор, як адразу мусіш стаяць перад яшчэ адным.
А як жа безбар’ерны рух гэтых катэгорый яго ўдзельнікаў? І чаму нічога не чуваць пра падарунак горада-партнёра з Галандыі Кувардэна? Тыя падаравалі беларускаму Брэсту на 1000-годдзе план развязкі руху дзвюх чатырохпалосных вуліц без прымянення светлафора. А тут палос менш, а светлафораў адразу два запар!
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…